ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2002 г. № 226
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
ПОЛЬШЧА АБ РЭКАНСТРУКЦЫI ДАРОГI, ЯКАЯ ЗВЯЗВАЕ
БЕЛАРУСКI ПАГРАНIЧНЫ ПУНКТ ПРОПУСКУ "БРУЗГI-2" З
ПОЛЬСКIМ ПАГРАНIЧНЫМ ПУНКТАМ ПРОПУСКУ Ў КУЗНIЦЫ
БЕЛАСТОЦКАЙ НА БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ МЯЖЫ,
I ПАДПIСАННI ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб рэканструкцыi
дарогi, якая звязвае беларускi пагранiчны пункт пропуску "Брузгi-2"
з польскiм пагранiчным пунктам пропуску ў Кузнiцы Беластоцкай на
беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы, i аб падпiсаннi дадзенага
Пагаднення.
Зацвердзiць у якасцi асновы для перагавораў праект Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб
рэканструкцыi дарогi, якая звязвае беларускi пагранiчны пункт
пропуску "Брузгi-2" з польскiм пагранiчным пунктам пропуску ў
Кузнiцы Беластоцкай на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы
(прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Шпiлеўскага
Аляксандра Францавiча на правядзенне перагавораў па праекту
названага Пагаднення i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў межах
зацверджанага праекта - на яго падпiсанне, а таксама дазволiць у
выпадку неабходнасцi ўносiць у гэты праект змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
_______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|