ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      14 лютага 2002 г. № 212

АБ КОНКУРСЕ НА СТВАРЭННЕ НОВАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ГIМНА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Абвясцiць  конкурс  на  стварэнне  новага  Дзяржаўнага гiмна
Рэспублiкi Беларусь.
     2. Зацвердзiць  прыкладзенае Палажэнне аб конкурсе на стварэнне
тэксту i музыкi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.

Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          14.02.2002 № 212

                             ПАЛАЖЭННЕ
     аб конкурсе на стварэнне тэксту i музыкi Дзяржаўнага гiмна
                        Рэспублiкi Беларусь

     1. Конкурс  на  стварэнне  тэксту  i  музыкi  Дзяржаўнага гiмна
Рэспублiкi    Беларусь   (далей  -  конкурс)  праводзiцца  ў   мэтах
дэмакратычнага  адбору  мастацкiх  твораў,  якiя адпавядаюць статусу
Рэспублiкi  Беларусь  як суверэннай унiтарнай дэмакратычнай прававой
дзяржавы i iнтарэсам беларускага народа.
     2. Тэкст   на  беларускай  мове  i  музыка  Дзяржаўнага   гiмна
Рэспублiкi  Беларусь павiнны сцвярджаць iдэю дзяржаўнасцi Рэспублiкi
Беларусь,  мець  iнтанацыйна-меладычную  яснасць,   запамiнальнасць,
урачыстасць, рытм шэсця.
     3. Варыянты  гiмна разглядае камiсiя па правядзенню конкурсу на
стварэнне  тэксту  i  музыкi  Дзяржаўнага  гiмна Рэспублiкi Беларусь
(далей    -    камiсiя),   у  склад  якой  уваходзяць   прадстаўнiкi
Адмiнiстрацыi  Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь,  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi   Беларусь,  Палаты  прадстаўнiкоў  Нацыянальнага   сходу
Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства iнфармацыi,
Нацыянальнай  дзяржаўнай  тэлерадыёкампанii,  кампазiтары, фiлолагi,
вядомыя дзеячы беларускай культуры i мастацтва.
     4. Конкурс  з`яўляецца  адкрытым,  у iм могуць прыняць удзел як
пэўныя асобы, так i творчыя калектывы. Новыя творы прадстаўляюцца на
разгляд  камiсii  пад дэвiзам у запячатаным канверце, пазначаным тым
жа  дэвiзам.  У  канверце  павiнен  быць  тэкст  i (або) ноты гiмна,
звесткi  аб  аўтары (аўтарах): iмя, iмя па бацьку, адрас. Без дэвiза
маюць права быць прадстаўленымi вядомыя творы.
     5. Кожны  з  удзельнiкаў  конкурсу  мае  права  прадставiць  на
разгляд камiсii адзiн твор (музыка або тэкст, музыка i тэкст).
     6. Творы  прадстаўляюцца  да  10  сакавiка  2002  г.  на адрас:
г.Мiнск, праспект Машэрава, 11, Мiнiстэрства культуры, з паметкай на
канверце "конкурс".
     7. Камiсiя  па  вынiках  абмеркавання  на  падставе   большасцi
галасоў  выносiць  рашэнне тайным галасаваннем. Камiсiя вызначае тры
лепшыя  творы  адпаведна тэксту i музыцы. Калi ў прадстаўленым творы
аднаго  аўтара  (аўтараў)  тэкст або музыка будуць прызнаны лепшымi,
камiсiя мае права вылучыць яго асобна.
     8. Тэрмiн падвядзення вынiкаў конкурсу - 10 красавiка 2002 г.
     9. Вынiкi    конкурсу   будуць  абвешчаны  ў  сродках   масавай
iнфармацыi, а адзначаныя творы агучаны па радыё i тэлебачанню.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России