ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 лютага 2002 г. № 192
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ АБ ГАНДЛЁВЫХ I ЭКАНАМIЧНЫХ
АДНОСIНАХ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКI
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28
июня 2002 г. № 865 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 77, 5/10713)
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Пагадненне аб гандлёвых i эканамiчных адносiнах
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi,
падпiсанае ў г.Мiнску 31 лiпеня 2001 г.
2. Вызначыць Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
органам, якi каардынуе выкананне дадзенага Пагаднення.
3. Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
накiраваць Эстонскаму Боку паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай
Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу
Пагаднення аб гандлёвых i эканамiчных адносiнах памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi.
4. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 4 утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 28 июня 2002 г. № 865
4. Дадатак 1 да пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 10 лютага 1997 г. № 72 "Аб мытным тарыфе
Рэспублiкi Беларусь" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 5, арт.182;
№ 13, арт.443) дапоўнiць пунктам 122-1 наступнага зместу:
"122-1. Эстонская Рэспублiка".
__________________________________________________________
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|