ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 лютага 2002 г. № 186
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ВЕНГЕРСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ
Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве
i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
Зацвердзiць у якасцi асновы для перагавораў праект Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах
(прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Шпiлеўскага
Аляксандра Францавiча на правядзенне перагавораў па праекту
дадзенага Пагаднення, дазволiўшы ў выпадку неабходнасцi ўносiць у
яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
_______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|