ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 лютага 2002 г. № 171
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ АЗЕРБАЙДЖАНСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ УРЭГУЛЯВАННI ДАЎГАВЫХ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ
I ПАТРАБАВАННЯЎ ЗА 1992-1993 ГАДЫ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства фiнансаў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Нацыянальным
банкам, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж
Урадам i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Урадам i
Нацыянальным банкам Азербайджанскай Рэспублiкi аб урэгуляваннi
даўгавых абавязацельстваў i патрабаванняў за 1992-1993 гады.
Зацвердзiць прыкладзены праект Пагаднення памiж Урадам i
Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Урадам i Нацыянальным
банкам Азербайджанскай Рэспублiкi аб урэгуляваннi даўгавых
абавязацельстваў i патрабаванняў за 1992-1993 гады* ў якасцi асновы
для правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць Miнiстpa фiнансаў Корбута Мiкалая Пятровiча на
правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту
названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
* Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|