ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2002 г. № 117
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI СКЛАДУ КАЛЕГII МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць членамi калегii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь В.С.Багданава, А.А.Петрашэўскага, У.М.Разумовiча,
Б.М.Хрусталёва.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 верасня
1997 г. № 1271 "Аб калегii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь";
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка
1998 г. № 475 "Аб зацвярджэннi Б.В.Iванова членам калегii
Мiнiстэрства адукацыi";
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 мая 1999
г. № 739 "Аб змяненнi складу калегii Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 1999 г., № 44, 5/868);
пастанову Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лютага
2001 г. № 203 "Аб змяненнi складу калегii Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2001 г., № 21, 5/5270).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|