ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2003 г. № 1718
АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.I.СЕМАШКI Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Лiчыць, што Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Беларусь Семашка Уладзiмiр Iльiч знаходзiўся ў камандзiроўцы з 26 па
28 снежня 2003 г. у г.Маскве (Расiйская Федэрацыя) з мэтай
узгаднення аб`ёмаў i ўмоў паставак у 2004 годзе ў рэспублiку
вуглевадароднага палiва, электраэнергii i прыроднага газу з
Расiйскай Федэрацыi.
2. Камандзiраваць з 30 по 31 снежня 2003 г. у г.Маскву
(Расiйская Федэрацыя) Першага намеснiка Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Беларусь Семашку Уладзiмiра Iльiча для працягу вырашэння пытанняў
пастаўкi ў 2004 годзе ў рэспублiку энергарэсурсаў з Расiйскай
Федэрацыi.
3. Фiнансаванне расходаў У.I.Семашкi па найму жылога памяшкання
ў час знаходжання ў камандзiроўцы згодна з пунктамi 1 i 2 гэтай
пастановы ажыццявiць па фактычных затратах.
4. Лiчыць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 26 снежня 2003 г. № 1692 "Аб камандзiраваннi У.I.Семашкi
ў г.Маскву (Расiйская Федэрацыя)".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi