ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 снежня 2003 г. № 75
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МIНIСТЭРСТВА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 26 СНЕЖНЯ 2001 г. № 64
У адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29
кастрычнiка 1991 года "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi
Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
26 снежня 2001 г. № 64 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў сярэднiя
спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб
прыёмнай камiсii сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
Рэспублiкi Беларусь" у рэдакцыi пастановы Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 25 лютага 2003 г. № 9 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 14, 8/7673; 2003 г.,
№ 31, 8/9219) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1. У Правiлах прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных дадзенай пастановай:
1.1. першы сказ пункта 4 замянiць наступнымi сказамi:
"4. Для прыёму на дзённую форму навучання ва ўстановах
вызначаюцца наступныя тэрмiны:
ва ўстановах музычнага i мастацкага профiлю Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь, установе Дзяржаўнага камiтэта па
авiяцыi Рэспублiкi Беларусь прыём заяў - з 15 чэрвеня па 14 лiпеня;
правядзенне ўступных экзаменаў - з 15 лiпеня па 25 лiпеня; залiчэнне
- па 30 лiпеня;
ва ўсiх астатнiх дзяржаўных установах прыём заяў - з 15 чэрвеня
па 1 жнiўня; правядзенне ўступных экзаменаў - з 2 жнiўня па 12
жнiўня; залiчэнне - па 17 жнiўня;
у прыватных установах прыём заяў - з 15 чэрвеня па 14 жнiўня;
правядзенне ўступных экзаменаў - з 10 жнiўня па 20 жнiўня; залiчэнне
- па 25 жнiўня.
Для абiтурыентаў, якiя паступаюць ва ўстановы, падпарадкаваныя
Мiнiстэрству спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь, у якасцi
ўступнага экзамену па спецыяльнасцi могуць быць залiчаны iх вынiкi
на спартыўных мерапрыемствах, якiя ўключаны ў каляндарны план
Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь.
На завочную i вячэрнюю формы навучання (на ўсе спецыяльнасцi,
акрамя спецыяльнасцей, звязаных з сезоннымi работамi) прыём заяў - з
1 мая па 20 жнiўня, правядзенне экзаменаў i залiчэнне - з 1 чэрвеня
па 1 верасня; на спецыяльнасцi, звязаныя з сезоннымi работамi, прыём
заяў - з 1 кастрычнiка па 30 лiстапада, правядзенне экзаменаў i
залiчэнне - з 1 лiстапада па 25 снежня.
Уступныя экзамены на завочную i вячэрнюю формы навучання
праводзяцца ў некалькi перыядаў, якiя вызначаюцца прыёмнымi
камiсiямi з улiкам пажаданняў арганiзацый адпаведнай галiны.";
1.2. першую частку пункта 5 дапоўнiць абзацамi наступнага
зместу:
"даведка сельскага выканаўчага камiтэта, якая пацвярджае
пастаяннае пражыванне ў сельскiм населеным пункце;
даведка службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца
на яе ўлiку).";
1.3. пункт 6 выключыць;
1.4. пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"11. Уступныя экзамены праводзяцца па двух прадметах: адзiн з
якiх абавязковы - па беларускай мове цi рускай мове (па выбары
абiтурыента, за выключэннем фiлалагiчных спецыяльнасцей, пры
паступленнi на якiя неабходна здаваць экзамен у адпаведнасцi з
абранай спецыяльнасцю).
Для абiтурыентаў дзённай формы навучання, якiя паступаюць на
аснове агульнай сярэдняй адукацыi, экзамен па беларускай мове цi
рускай мове праводзiцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага
тэсцiравання, а для абiтурыентаў, якiя паступаюць на аснове базавай
адукацыi, - у форме дыктанта па цэнтралiзаваных заданнях у днi,
вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Для абiтурыентаў завочнай i вячэрняй формаў навучання экзамен
па беларускай мове цi рускай мове праводзiцца ў форме дыктанта.
Тэрмiны i ўмовы правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання
вызначае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Другi экзамен абiтурыенты здаюць у адпаведнасцi з профiлем
(напрамкам) спецыяльнасцi па адным з наступных прадметаў:
матэматыка - тэхнiка i тэхналогii (за выключэннем
спецыяльнасцей хiмiчнай i харчовай
прамысловасцi, мадэлiраванне i канструяванне
адзення, аналiтычны кантроль хiмiчных
злучэнняў, ахова навакольнага асяроддзя i
рацыянальнае выкарыстанне прыродных
рэсурсаў), эканомiка i кiраванне,
сельскагаспадарчы мэнеджмент, будаўнiцтва,
аграiнжынерыя, геадэзiя, тапаграфiя,
пачатковая адукацыя, прафесiянальнае
навучанне, тэхналогiя, мелiярацыя i водная
гаспадарка, лясная гаспадарка, папярэджванне
i лiквiдаванне надзвычайных сiтуацый;
хiмiя - хiмiчная i харчовая прамысловасць, аналiтычны
кантроль хiмiчных злучэнняў, ахова
навакольнага асяроддзя i рацыянальнае
выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вытворчасць
прадукцыi i арганiзацыя грамадскага
харчавання, заатэхнiя, ветэрынарная медыцына,
пчалярства, аграномiя, плодаагароднiцтва;
вытворчасць, захоўванне i перапрацоўка
прадукцыi раслiнаводства; аграхiмiя,
насенняводства i ахова раслiн;
бiялогiя - дашкольная адукацыя, спецыяльнасцi аховы
здароўя;
беларуская - выкладанне фiлалагiчных дысцыплiн,
лiтаратура цi бiблiятэказнаўства i бiблiяграфiя;
руская лiтаратура
замежная мова - замежныя мовы;
гiсторыя Беларусi - сацыяльная педагогiка, дакументазнаўства,
правазнаўства, сацыяльная работа;
па спецыяльнасцi - мастацтва i дызайн, музыкальная адукацыя,
музыказнаўства, выяўленчае мастацтва,
мадэлiраванне i канструяванне адзення,
архiтэктура, фатаграфiя, парыкмахерскае
мастацтва i дэкаратыўная касметыка,
праваахоўная дзейнасць, фiзiчная культура,
спартыўна-педагагiчная дзейнасць.";
1.5. частку першую пункта 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"17. Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыплом I, II, III
ступенi) алiмпiяд па агульнаадукацыйных прадметах, якiя праведзены
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у бягучым навучальным
годзе, пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх творчых конкурсаў,
мiжнародных i рэспублiканскiх алiмпiяд па прадметах мастацтва i
культуры (дыплом I, II, III ступенi), якiя праведзены Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь у апошнiя два гады, пераможцы i прызёры
чэмпiянатаў, першынстваў, Кубкаў свету, Еўропы, Беларусi бягучага
года (дыплом I, II, III ступенi), асобы, якiя ўзнагароджаны
нагрудным знакам "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў",
лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па
падтрымцы таленавiтай моладзi залiчваюцца на бюджэтныя месцы без
уступных экзаменаў на адпаведныя спецыяльнасцi.";
1.6. пасля першага сказа пункт 20 дапоўнiць сказамi наступнага
зместу: "Залiчэнне дадзеных катэгорый абiтурыентаў праводзiцца за 5
дзён да пачатку ўступных экзаменаў. Абiтурыенты, якiя паступаюць ва
ўстановы культуры i мастацтва, абавязкова здаюць экзамен па
спецыяльнасцi.";
1.7. пасля шостага абзаца пункта 22 дадаць абзац наступнага
зместу:
"пераможцы абласных алiмпiяд па агульнаадукацыйных прадметах,
турнiраў i конкурсаў па прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя
экзамены;";
1.8. у другiм сказе пункта 23 словы ", акрамя спецыяльнасцей,
па якiх ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка," выключыць;
1.9. трэцi сказ пункта 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Па
конкурсе залiчваюцца iншыя абiтурыенты да 20 працэнтаў ад
кантрольных лiчбаў прыёму, а таксама на вакантныя месцы, якiя
засталiся пасля залiчэння вышэйпералiчаных асоб.";
1.10. дадаць пункт 27 наступнага зместу:
"27. Дадатковыя патрабаваннi да прыёму, якiя звязаны са
спецыфiкай установы (пералiк дакументаў i парадак iх прадстаўлення ў
прыёмную камiсiю ўстановы, абмежаваннi па ўзросце, поле або льготам
пры залiчэннi), зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi па
прадстаўленнi рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання дадзенай
установай.".
2. У Палажэннi аб прыёмнай камiсii сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным дадзенай
пастановай:
2.1. у назве, пунктах 1, 2, 4 словы "сярэдняя спецыяльная
навучальная ўстанова" i ў пунктах 3, 4, 6, 8, 11, 12, 18, 19, 21,
23, 24, 28 словы "навучальная ўстанова" замянiць словамi "ўстанова,
якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi" ў
адпаведным склоне;
2.2. у трэцiм сказе пункта 19 словы ""2" ("нездавальняюча") i
"5" ("выдатна")" замянiць словамi "0, 1, 2 балы i 9, 10 балаў";
2.3. частку шостую пункта 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Правядзенне перадэкзаменацыйных кансультацый плануецца з
разлiку 1 гадзiна на адну группу абiтурыентаў (не менш за 25
чалавек). Час правядзення кансультацый вызначаецца прыёмнай камiсiяй
у адпаведнасцi з раскладам уступных экзаменаў.";
2.4. пункт 25 выключыць;
2.5. у другiм сказе пункта 26 словы "Атрымаўшыя нездавальняючую
адзнаку" замянiць словамi "Атрымаўшыя адзнакi 0, 1, 2 балы";
2.6. у першым сказе пункта 27 слова "ацэнкi" замянiць словам
"адзнакi".
Мiнiстр А.М.Радзькоў
<<< Главная
страница | < Назад
|