ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 снежня 2003 г. № 1595
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Бабук Iрыну Iванаўну, галоўнага бухгалтара дзяржаўнай установы
"Прэзiдэнцкая бiблiятэка Рэспублiкi Беларусь", за вялiкi ўклад у
развiццё бiблiятэчнай справы, асабiстыя заслугi i высокае
прафесiйнае майстэрства;
Бялькову Тамару Уладзiмiраўну, выкладчыка дзяржаўнай установы
"Маладзечанскае музычнае вучылiшча iмя М.К.Агiнскага", за значныя
творчыя дасягненнi, вялiкi асабiсты ўклад у справу падрыхтоўкi
музычных кадраў;
Далгiх Уладзiмiра Вiтальевiча, артыста балета - вядучага
майстра сцэны дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы
"Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр балета Рэспублiкi Беларусь", за
значны асабiсты ўклад у развiццё балетнага мастацтва;
Лазоўскага Рышарда Гжэгожавiча, дацэнта кафедры фiзiчнага
выхавання i спорту дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы
"Гродзенскi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт", за шматгадовую
плённую педагагiчную дзейнасць, падрыхтоўку ўрачэбных кадраў;
Лебедзеву Жанну Вiктараўну, артыста балета - вядучага майстра
сцэны дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы "Нацыянальны
акадэмiчны Вялiкi тэатр балета Рэспублiкi Беларусь", за значны
асабiсты ўклад у развiццё балетнага мастацтва;
Пархiмчык Iну Сяргееўну, галоўнага бiблiятэкара аддзела
абслугоўвання дзяржаўнай установы "Прэзiдэнцкая бiблiятэка
Рэспублiкi Беларусь", за вялiкi ўклад у развiццё бiблiятэчнай
справы, асабiстыя заслугi i высокае прафесiйнае майстэрства;
Рабцаву Валянцiну Мiкалаеўну, загадчыка аддзела фармiравання
фондаў дзяржаўнай установы "Прэзiдэнцкая бiблiятэка Рэспублiкi
Беларусь", за вялiкi ўклад у развiццё бiблiятэчнай справы, асабiстыя
заслугi i высокае прафесiйнае майстэрства;
Свiстунова Уладзiмiра Барысавiча, загадчыка аддзела культуры
Мастоўскага райвыканкома Гродзенскай вобласцi, за шматгадовую
плённую працу, дасягненне значных поспехаў у развiццi народнай
творчасцi i ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры
Мастоўскага раёна;
Шэйнерт Галiну Валянцiнаўну, загадчыка аддзела бiблiяграфiчных
рэсурсаў дзяржаўнай установы "Прэзiдэнцкая бiблiятэка Рэспублiкi
Беларусь", за вялiкi ўклад у развiццё бiблiятэчнай справы, асабiстыя
заслугi i высокае прафесiйнае майстэрства.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
<<< Главная
страница | < Назад
|