ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 лiстапада 2003 г. № 1527
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРКМЕНIСТАНА
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ СПОРТУ I ТУРЫЗМУ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства спорту i турызму, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве ў галiне спорту i турызму.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана
аб супрацоўнiцтве ў галiне спорту i турызму (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра спорту i турызму Сiвакова Юрыя
Леанiдавiча на правядзенне перагавораў па названаму праекту
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
<<< Главная
страница | < Назад
|