ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 лiстапада 2003 г. № 187
АБ ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМI СIЛУ ПАСТАНОЎ МIНIСТЭРСТВА
СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 26 ЖНIЎНЯ
2002 г. № 83 I АД 14 КАСТРЫЧНIКА 2003 г. № 142
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", i ў сувязi з
прыняццем пастановы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь ад 17 лiстапада 2003 г. № 186 "Аб зацвярджэннi формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 10-сг "Справаздача аб
нарыхтоўцы кармоў" i ўказанняў па яе запаўненню" Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
1.1. пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь ад 26 жнiўня 2002 г. № 83 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi 6 "Заключная справаздача аб вынiках
улiку жывелы", 10-сг "Справаздача аб нарыхтоўцы кармоў";
1.2. пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь ад 14 кастрычнiка 2003 г. № 142 "Аб унясеннi змяненняў у
пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад
26 жнiўня 2002 г. № 83".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 4 снежня 2003 г.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi