ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 кастрычнiка 2003 г. № 1407
АБ ЗМЯНЕННI КОЛЬКАСЦI I СКЛАДУ ПРАЎЛЕННЯ ФОНДУ САЦЫЯЛЬНАЙ
АБАРОНЫ НАСЕЛЬНIЦТВА МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. У пункце 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
13 сакавiка 2002 г. № 326 "Аб складзе праўлення Фонду сацыяльнай
абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2002 г., № 34, 5/10122) лiчбу "8" замянiць лiчбай "9".
2. Увесцi Э.Б.Матулiса, Ж.К.Тарасевiч, Н.М.Шаўлоўскую ў склад
праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, зацверджаны пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 сакавiка 2002 г. № 326,
вызвалiўшы ад гэтых абавязкаў В.I.Бекасаву, Л.Я.Пiсарчыка.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
<<< Главная
страница | < Назад
|