ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    17 кастрычнiка 2003 г. № 27

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ГАНАРОВАЙ ГРАМАЦЕ МIНIСТЭРСТВА
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  30  кастрычнiка  2001 г. № 1558, Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзiць    прыкладзенае  Палажэнне  аб  Ганаровай   грамаце
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiстр                                                   Л.П.Гуляка

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               17.10.2003 № 27

ПАЛАЖЭННЕ
аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь

     1. Ганаровая  грамата Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
(далей  -  Ганаровая  грамата)  засноўваецца  Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi   Беларусь  (далей  -  Мiнiстэрства  культуры)  з   мэтай
прызнання  заслуг  i  заахвочвання  дзеячаў  культуры  i арганiзацый
Рэспублiкi  Беларусь  за  значны  ўклад  у  захаванне   нацыянальнай
спадчыны,  развiццё  культуры  i  мастацтва,   культурна-асветнiцкую
работу, падрыхтоўку спецыялiстаў для галiны культуры.
     2. Ганаровай  граматай  узнагароджваюцца  грамадзяне,   творчыя
калектывы,  арганiзацыi  Рэспублiкi  Беларусь,  а таксама фiзiчныя i
юрыдычныя асобы замежных краiн.
     3. Рашэнне  аб  узнагароджаннi  Ганаровай  граматай   прымаецца
Мiнiстрам    культуры    Рэспублiкi    Беларусь   па   прадстаўленнi
рэспублiканскiх  органаў дзяржаўнага кiравання, упраўленняў культуры
абласных  выканаўчых  камiтэтаў  i  Мiнскага  гарадскога выканаўчага
камiтэта,  арганiзацый  рэспублiканскага падпарадкавання, грамадскiх
аб`яднанняў або па ўласнай iнiцыятыве.
     Прадстаўленне  аб  узнагароджаннi  накiроўваецца для разгляду ў
Мiнiстэрства культуры за месяц да ўручэння Ганаровай граматы.
     4. Разгляду    пытанняў    аб    узнагароджаннi    папярэднiчае
абмеркаванне  ў  адпаведных структурных падраздзяленнях цэнтральнага
апарату Мiнiстэрства культуры.
     5. Узнагароджанне  работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства
культуры    Ганаровай   граматай  ажыццяўляецца  па   прадстаўленням
начальнiкаў   упраўленняў  i  аддзелаў,  а  кiраўнiкоў   структурных
падраздзяленняў  -  па  прадстаўленням  намеснiкаў Мiнiстра культуры
Рэспублiкi Беларусь.
     6. Узнагароджанне Ганаровай граматай робiцца на падставе загада
Мiнiстэрства  культуры,  праект  якога рыхтуе адпаведнае структурнае
падраздзяленне.
     7. Уручэнне    Ганаровай   граматы  праводзiцца  ва   ўрачыстай
абстаноўцы   Мiнiстрам  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  цi  па   яго
даручэннi iншымi службовымi асобамi.
     8. Грамадзянам,  узнагароджаным  Ганаровай  граматай,  з   лiку
работнiкаў   арганiзацый,  падпарадкаваных  Мiнiстэрству   культуры,
выдаецца  грашовая  прэмiя са сродкаў арганiзацый, якiя прадстаўлялi
да ўзнагароды.
     Пытаннi  аб матэрыяльным заахвочваннi грамадзян, узнагароджаных
Ганаровай  граматай,  з лiку работнiкаў арганiзацый, падпарадкаваных
iншым    органам  дзяржаўнага  кiравання,  вырашаюцца   кiраўнiцтвам
арганiзацый, якiя прадстаўлялi да ўзнагароды.
     9. Узнагароджаныя  Ганаровай  граматай  могуць  быць   паўторна
ўзнагароджаны  гэтай граматай за новыя заслугi не раней як за 3 гады
пасля папярэдняга ўзнагароджання.
     10. Персанальны    ўлiк    узнагароджаных  Ганаровай   граматай
ажыццяўляецца  ўпраўленнем навучальных устаноў i кадраў Мiнiстэрства
культуры.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России