ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 кастрычнiка 2003 г. № 154
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯ Ў IНСТРУКЦЫЮ ПА ЗАПАЎНЕННЮ ФОРМЫ
ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 4-км "СПРАВАЗДАЧА
АБ АСТАТКАХ, ПАСТУПЛЕННI I РАСХОДЗЕ КАШТОЎНЫХ МЕТАЛАЎ, ЯКIЯ
ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў ПРЫБОРАХ, АБСТАЛЯВАННI I IНШЫХ ВЫРАБАХ"
___________________________________________________________
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 16 июня 2004 г. № 90 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/11188 от 02.07.2004 г.)
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Частку першую пункта 1 Iнструкцыi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 4-км "Справаздача аб
астатках, паступленнi i расходзе каштоўных металаў, якiя знаходзяцца
ў прыборах, абсталяваннi i iншых вырабах", зацверджанай пастановай
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 31 жнiўня
2001 г. № 73 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 4-км "Справаздача аб астатках, паступленнi i
расходзе каштоўных металаў, якiя знаходзяцца ў прыборах,
абсталяваннi i iншых вырабах" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., № 90, 8/7156), пасля слоў "у складзе
якiх утрымлiваюцца каштоўныя металы" дапоўнiць словамi ", акрамя
тых, якiя складаюць форму 1-МП "Отчет о финансово-хозяйственной
деятельности субъекта малого предпринимательства", зацверджаную
пастановай Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад
14 лiпеня 2003 г. № 73".
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Назад
|