ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 кастрычнiка 2003 г. № 1260
АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ ДЗЕЦI"
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесцi з 20 снежня 2003 г. па 10 студзеня 2004 г.
навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам мiнiстэрстваў,
iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў i
Мiнскага гарвыканкома, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
2. Мiнiстэрству адукацыi:
да 1 снежня 2003 г. зацвердзiць пералiк мiнiстэрстваў, iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх
арганiзацый (па ўзгадненню), прапанаваных для ўдзелу ў навагодняй
дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама гэтых
арганiзацый;
пры неабходнасцi па ўзгадненню з зацiкаўленымi ўносiць змяненнi
ў названы пералiк.
3. Кiраўнiкам мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў
прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць
дзiцячыя дамы, у тым лiку сямейнага тыпу, школы-iнтэрнаты,
апякунскiя, прыёмныя ceм`i, дзiцячыя сацыяльныя прытулкi, дзiцячыя
бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Калядамi, уручэння
iм падарункаў, вырашэння па магчымасцi iснуючых праблем.
Рэкамендаваць грамадскiм аб`яднанням i iншым юрыдычным асобам
далучыцца да названай акцыi.
4. Фiнансаванне расходаў па правядзенню навагодняй дабрачыннай
акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у
рэспублiканскiм бюджэце мiнiстэрствам i iншым рэспублiканскiм
органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а
таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў.
Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам
ажыццяўляць фiнансаванне ўказанага мерапрыемства за кошт сродкаў
мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў.
5. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"
27 снежня 2003 г. у г.Мiнску на базе дзяржаўнай установы "Палац
Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей з удзелам кiраўнiцтва
дзяржавы.
Рэкамендаваць аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому правесцi
27-30 снежня 2003 г. з удзелам прадстаўнiкоў аблвыканкомаў, Мiнскага
гарвыканкома аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных цэнтрах i
г.Мiнску, а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўcix
гарадах i раёнах краiны ў час школьных канiкулаў з удзелам
кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне дабрачынных навагоднiх свят
для дзяцей у абласцях, гарадах i раёнах ажыццяўляецца за кошт
сродкаў мясцовых бюджэтаў з прыцягненнем сродкаў арганiзацый.
6. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 27 снежня 2003
г. у г.Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у складзе
згодна з дадаткам.
Указанаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на
арганiзацыю i правядзенне свята.
Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць фiнансаванне навагодняга
свята для дзяцей са сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
7. Аблвыканкомам забяспечыць дастаўку дзiцячых дэлегацый на
дабрачыннае навагодняе свята ў г.Мiнск i назад.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
Дадатак
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
03.10.2003 № 1260
Склад арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню
дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей
Дражын - Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Уладзiмiр Несцеравiч Беларусь (старшыня арганiзацыйнага
камiтэта)
Гуляка - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi
Леанiд Паўлавiч арганiзацыйнага камiтэта)
Радзькоў - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi
Аляксандр Мiхайлавiч арганiзацыйнага камiтэта)
Ананiч - намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна
Арда - першы сакратар грамадскага аб`яднання
Мiхаiл Сяргеевiч "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi"
Бутрым - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Георгiй Аляксеевiч сацыяльнай i выхаваўчай работы
Мiнiстэрства адукацыi
Волкаў - генеральны дырэктар дзяржаўнай
Пётр Андрэевiч установы "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва
справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Дрыга - намеснiк начальнiка галоўнага
Iрына Уладзiмiраўна iдэалагiчнага ўпраўлення - начальнiк
упраўлення iнфармацыi i сацыяльна-культурнай
палiтыкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
Кавалёва - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Таццяна Мiкалаеўна
Матуш - начальнiк аддзела мацярынства i
Лiдзiя Iванаўна дзяцiнства Мiнiстэрства аховы здароўя
Новiкава - галоўны саветнiк упраўлення культуры,
Валянцiна Анатольеўна iнфармацыi i спорту галоўнага ўпраўлення
сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Паланевiч - начальнiк упраўлення дзяржаўнага
Сяргей Вiктаравiч пажарнага нагляду Мiнiстэрства па
надзвычайных сiтуацыях
Пятрушын - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома
Мiхаiл Аляксеевiч
Рылатка - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч
Саламаха - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай
Аляксандр Пятровiч дзяржаўнай тэлерадыёкампанii
Сверж - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч
Свянцiцкi - намеснiк Мiнiстра гандлю
Мiхаiл Iванавiч
Сiвалобава - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Алена Аляксандраўна сацыяльна-культурнай сферы Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Хiнко - начальнiк галоўнага ўпраўлення аховы
Мiкалай Паўлавiч грамадскага парадку i прафiлактыкi
Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Юшкевiч - намеснiк Старшынi Камiтэта лясной
Мiкалай Тарасавiч гаспадаркi пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
<<< Главная
страница | < Назад
|