ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 верасня 2003 г. № 1197
АБ ПРАВЯДЗЕННI ДРУГОГА УСЕБЕЛАРУСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ
НАРОДНАГА МАСТАЦТВА "БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ"
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры аб правядзеннi ў
2003-2005 гадах Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва
"Беларусь - мая песня", прысвечанага 60-й гадавiне вызвалення
Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Перамогi
савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне.
2. Стварыць арганiзацыйны камiтэт Другога Усебеларускага
фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня" ў складзе
згодна з дадаткам.
3. Даручыць арганiзацыйнаму камiтэту Другога Усебеларускага
фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня" ў двухмесячны
тэрмiн распрацаваць парадак правядзення Другога Усебеларускага
фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня" i каляндарны
план асноўных яго мерапрыемстваў на 2003-2005 гады.
4. Мiнiстэрству культуры, Мiнiстэрству адукацыi, Мiнiстэрству
ўнутраных спраў, Мiнiстэрству абароны, Мiнiстэрству iнфармацыi,
Дзяржаўнаму камiтэту пагранiчных войскаў сумесна з Федэрацыяй
прафсаюзаў Беларусi, аблвыканкомамi, Мiнскiм гарвыканкомам, творчымi
саюзамi забяспечыць падрыхтоўку, правядзенне i асвятленне ў сродках
масавай iнфармацыi Другога Усебеларускага фестывалю народнага
мастацтва "Беларусь - мая песня".
5. Прыняць да ведама, што фiнансавае забеспячэнне
мерапрыемстваў Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва
"Беларусь - мая песня" ажыццяўляецца ў межах сродкаў, якiя
выдзяляюцца дзяржаўным органам, адказным за яго правядзенне, з
рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, iншых паступленняў, не
забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
ДАДАТАК
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
18.09.2003 № 1197
СКЛАД
арганiзацыйнага камiтэта Другога Усебеларускага фестывалю
народнага мастацтва "Беларусь - мая песня"
Дражын - Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Уладзiмiр Несцеравiч Беларусь, старшыня арганiзацыйнага
камiтэта
Гуляка - Мiнiстр культуры, намеснiк старшынi
Леанiд Паўлавiч арганiзацыйнага камiтэта
Ананiч - намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна
Бiрукова - намеснiк старшынi Гродзенскага
Марыя Мiхайлаўна аблвыканкома
Бутранец - дырэктар дэпартамента
Вiктар Канстанцiнавiч маральна-псiхалагiчнага забеспячэння i
падрыхтоўкi войскаў Дзяржаўнага
камiтэта пагранiчных войскаў
Гедройц - намеснiк Мiнiстра культуры
Валерый Карлавiч
Гiлеп - старшыня грамадскага аб`яднання
Уладзiмiр Аляксандравiч "Беларускi фонд культуры"
Глаз - намеснiк старшынi Магiлёўскага
Анатолiй Цiханавiч аблвыканкома
Голубева - намеснiк начальнiка ўпраўлення
Наталля Аляксандраўна культуры, iнфармацыi i спорту галоўнага
ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы
Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь
Дрыга - намеснiк начальнiка галоўнага
Iрына Уладзiмiраўна iдэалагiчнага ўпраўлення, начальнiк
упраўлення iнфармацыйнай i
сацыяльна-культурнай палiтыкi
Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь
Дрынеўскi - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы
Мiхаiл Паўлавiч "Нацыянальны акадэмiчны народны хор
Рэспублiкi Беларусь iмя Г.I.Цiтовiча",
старшыня грамадскага аб`яднання
"Беларускi саюз музычных дзеячаў",
лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi
Беларусь, народны артыст Беларусi,
прафесар
Кавалёва - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Таццяна Мiкалаеўна
Казiнец - рэктар установы адукацыi "Беларуская
Мiхаiл Антонавiч дзяржаўная акадэмiя музыкi", галоўны
дырыжор Нацыянальнага акадэмiчнага
народнага аркестра Рэспублiкi Беларусь
iмя I.Жыновiча ўстановы "Беларуская
дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага
Сцяга фiлармонiя", лаўрэат Дзяржаўнай
прэмii Рэспублiкi Беларусь, народны
артыст Беларусi, прафесар
Крупец - першы намеснiк старшынi Мiнскага
Леанiд Фёдаравiч аблвыканкома
Матулiс - намеснiк старшынi Федэрацыi прафсаюзаў
Эдвард Бранiслававiч Беларусi
Пятрушын - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома
Мiхаiл Аляксеевiч
Сахута - старшыня грамадскага аб`яднання
Яўген Мiхайлавiч "Беларускi саюз майстроў народнай
творчасцi", прафесар
Сераштан - памочнiк Мiнiстра абароны па
Уладзiмiр Аляксеевiч маральна-псiхалагiчнаму забеспячэнню
Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь -
начальнiк упраўлення
маральна-псiхалагiчнага забеспячэння
Мiнiстэрства абароны
Сiвалобава - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Алена Аляксандраўна сацыяльна-культурнай сферы Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Скараходаў - рэктар установы адукацыi "Беларускi
Уладзiмiр Паўлавiч дзяржаўны iнстытут праблем культуры",
заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi
Беларусь, прафесар
Стружэцкi - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i
Тадэвуш Iванавiч народнай творчасцi Мiнiстэрства
культуры
Цiханская - намеснiк старшынi Гомельскага
Раiса Аляксандраўна аблвыканкома
Цупрык - намеснiк старшынi Брэсцкага
Леанiд Аляксандравiч аблвыканкома
Шчурко - намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў
Аляксандр Сямёнавiч
Южык - намеснiк старшынi Вiцебскага
Пётр Уладзiмiравiч аблвыканкома
<<< Главная
страница | < Назад
|