ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 верасня 2003 г. № 1162
АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.I.ГАПЕЕВА Ў г.САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзiраваць з 10 па 13 верасня 2003 г. у г.Санкт-Пецярбург
(Расiйская Федэрацыя) Начальнiка Беларускай чыгункi Гапеева Васiля
Iванавiча для ўдзелу ў трэцяй Мiжнароднай еўраазiяцкай канферэнцыi
па транспарту.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню В.I.Гапеева ажыццявiць
у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i
фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi