ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 лiпеня 2003 г. № 952
АБ УЗНАГАРОДЖАННI Т.В.АРЛЯНСКАЙ, М.Т.КАЎКО, Ц.Ц.САЛАНОВIЧА,
Т.М.ТУМАР ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнicтpaў Рэспублiкi
Беларусь:
Арлянскую Тамару Васiльеўну, майстра па забою, перапрацоўцы
жывёлы i субпрадуктаў мяса-тлушчавага цэха адкрытага акцыянернага
таварыства "Барысаўскi мясакамбiнат", за шматгадовую добрасумленную
працу, значны асабiсты ўклад у развiццё мясаперапрацоўчай
вытворчасцi i дасягненне высокiх паказчыкаў якасцi прадукцыi;
Каўко Мiкалая Трафiмавiча, былога Кiраўнiка Спраў Савета
Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь, за шматгадовую плённую працу ў
дзяржаўных органах рэспублiкi, значны асабiсты ўклад ва
ўдасканаленне кiраўнiцкай дзейнасцi i ў сувязi с 70-годдзем з дня
нараджэння;
Салановiча Цiмафея Цiмафеевiча, генеральнага дырэктара
Рэспублiканскага унiтарнага сельскагаспадарчага вытворчага
прадпрыемства па племянной справе "Магiлёўскае
Дзяржплемпрадпрыемства", за шматгадовую плённую працу ў сiстэме
аграпрамысловага комплексу, значны ўклад ва ўдасканаленне племянной
справы i паляпшэнне якасцi сельскагаспадарчай жывёлы;
Тумар Тамару Мiкалаеўну, апаратчыка вырабу харчовага тлушчу
мяса-тлушчавага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўскi
мясакамбiнат", за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты
ўклад у развiццё мясаперапрацоўчай вытворчасцi i дасягненне высокiх
паказчыкаў якасцi прадукцыi.
Выконваючы абавязкi Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
<<< Главная
страница | < Назад
|