ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 чэрвеня 2003 г. № 830
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IАРДАНСКАГА ХАШЫМIЦКАГА
КАРАЛЕЎСТВА АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ПАСАЖЫРСКIХ
I ГРУЗАВЫХ ПЕРАВОЗКАХ I ПАДПIСАННI ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iарданскага Хашымiцкага Каралеўства аб
мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых перавозках i
падпiсаннi гэтага Пагаднення.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iарданскага
Хашымiцкага Каралеўства аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх i
грузавых перавозках (прыкладаецца)*, дазволiўшы ўносiць у яго пры
неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра транспарту i камунiкацый Баравога Мiхаiла
Iванавiча на правядзенне перагавораў i ў выпадку дасягнення
дамоўленасцей у межах зацверджанага праекта на падпiсанне ад iмя
Урада Рэспублiкi Беларусь Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Iарданскага Хашымiцкага Каралеўства аб мiжнародных
аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых перавозках.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI