ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 чэрвеня 2003 г. № 742
АБ КАМАНДЗIРАВАННI М.К.КРУКА Ў г.ВАРШАВУ (РЭСПУБЛIКА
ПОЛЬШЧА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 11 па 14 чэрвеня 2003 г. у г.Варшаву
(Рэспублiка Польшча) Старшыню Камiтэта лясной гаспадаркi пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Крука Мiкалая Канстанцiнавiча для
правядзення дзелавых сустрэч i перагавораў з кiраўнiцтвам
Мiнiстэрства навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Польшча i Генеральнай
дырэкцыi дзяржаўных лясоў па пытаннях пашырэння ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва ў галiне лясной гаспадаркi, удакладнення плана
адпаведных мерапрыемстваў па гэтаму супрацоўнiцтву, а таксама для
азнаямлення з эканомiкай i арганiзацыяй кiравання лясной
гаспадаркай, новымi тэхналогiямi i перадавым вопытам лесаўзнаўлення,
аховы i абароны лесу.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем М.К.Крука, ажыццяўляецца за кошт прымаючага боку.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|