ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 красавiка 2003 г. № 589
АБ НАЗНАЧЭННI ЧЛЕНА ПРАЎЛЕННЯ I НАМЕСНIКА ЧЛЕНА ПРАЎЛЕННЯ
(КУРАТОРЫУМА) ФОНДУ ДОБРААХВОТНЫХ ВЫПЛАТ РЭСПУБЛIКАЙ АЎСТРЫЯ
АСОБАМ, ШТО БЫЛI ПАГНАНЫ НА ПРЫМУСОВЫЯ РАБОТЫ
НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛIСЦКIМ РЭЖЫМАМ (ФОНД ПРЫМIРЭННЯ)
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Назначыць:
намеснiка Мiнiстра працы i сацыяльнай абароны, старшыню
апякунскага савета Беларускага рэспублiканскага фонду
"Узаемаразуменне i прымiрэнне" Локiса У.П. членам праўлення
(кураторыума) Фонду добраахвотных выплат Рэспублiкай Аўстрыя асобам,
што былi пагнаны на прымусовыя работы нацыянал-сацыялiсцкiм рэжымам
(Фонд прымiрэння);
старшыню праўлення Беларускага рэспублiканскага фонду
"Узаемаразуменне i прымiрэнне" Герасiмава В.Я. намеснiкам члена
праўлення (кураторыума) названага Фонду.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 2001 г. № 29 "Аб назначэннi члена
праўлення i намеснiка члена праўлення (кураторыума) Фонду
добраахвотных выплат Рэспублiкай Аўстрыя асобам, што былi пагнаны на
прымусовыя работы нацыянал-сацыялiсцкiм рэжымам (Фонд прымiрэння)"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №
7, 5/5002).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|