ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 красавiка 2003 г. № 520
АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.М.ЛЕБЕДЗЕВА, Л.I.СУБОЦКАЙ, А.М.ТОМЧЫКА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнicтpaў Рэспублiкi
Беларусь:
Лебедзева Васiлiя Мiхайлавiча, начальнiка ўпраўлення па
ўзаемадзеянню з рэспублiканскiмi i мясцовымi органамi ўлады i
дзяржаўнага кiравання Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кiравання,
значны ўклад ва ўдасканаленне арганiзацыйна-кадравай дзейнасцi
рэспублiканскiх i мясцовых органаў i актыўны ўдзел у грамадскiм
жыццi;
Субоцкую Лiдзiю Iванаўну, начальнiка галоўнага ўпраўлення
сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiнiстэрства адукацыi, за
шматгадовую плённую працу i значны асабiсты ўклад у развiццё
адукацыi;
Томчыка Аляксандра Мiкалаевiча, дырэктара Установы адукацыi
"Палескi сельскагаспадарчы тэхнiкум iмя У.Ф.Мiцкевiча", за
шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у
падрыхтоўку кадраў для аграпрамысловага комплексу.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|