ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 красавiка 2003 г. № 513
АБ КАМАНДЗIРАВАННI М.К.КРУКА Ў г.ВЕНУ
(АЎСТРЫЙСКАЯ РЭСПУБЛIКА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 27 па 29 красавiка 2003 г. у г.Вену
(Аўстрыйская Рэспублiка) Старшыню Камiтэта лясной гаспадаркi пры
Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Крука Мiкалая Канстанцiнавiча
для ўдзелу ў 4-й Канферэнцыi па абароне лясоў у Еўропе на ўзроўнi
мiнiстраў, а таксама для правядзення сустрэч i кансультацый з
кiраўнiкамi лясных ведамстваў еўрапейскiх дзяржаў аб супрацоўнiцтве
ў галiне лясной гаспадаркi.
Фiнансаванне расходаў, звязаных з камандзiраваннем М.К.Крука ў
г.Вену, ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi
арганiзацыi i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
111, 5/11207).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|