ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 сакавiка 2003 г. № 337
АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.В.КУЛЯШОВА Ў г.ВIЛЬНЮС
(ЛIТОЎСКАЯ РЭСПУБЛIКА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць 15 сакавiка 2003 г. у г.Вiльнюс (Лiтоўская
Рэспублiка) Старшыню Праўлення Белкаапсаюза Куляшова Уладзiмiра
Вiктаравiча для абмеркавання з прадстаўнiкамi дзелавых колаў
Лiтоўскай Рэспублiкi пытанняў узаемавыгаднага супрацоўнiцтва ў
галiне гандлю i магчымасцi прыцягнення замежных iнвестыцый, а
таксама для знаёмства з работай арганiзацый спажывецкай кааперацыi ў
гэтай краiне.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
У.В.Куляшова ў г.Вiльнюс ажыццяўляецца за кошт сродкаў Белкаапсаюза.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI