ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 лютага 2003 г. № 256
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI
АБ РЭГУЛЯВАННI ТАРЫФАЎ НА ПАСЛУГI СУВЯЗI I ПАДПIСАННI
ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сувязi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам
эканомiкi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб
рэгуляваннi тарыфаў на паслугi сувязi i падпiсаннi дадзенага
Пагаднення.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай
Федэрацыi аб рэгуляваннi тарыфаў на паслугi сувязi (прыкладаецца)*.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Miнiстpa сувязi Ганчарэнку Уладзiмiра Iванавiча на
правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення i ў выпадку
дасягнення дамоўленасцi ў рамках зацверджанага праекта на падпiсанне
ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь названага Пагаднення.
Дазволiць пры неабходнасцi ўносiць у ходзе перагавораў у праект
дадзенага Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI