ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2003 г. № 201
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ УРАДАМ
САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВII АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславii аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай
Рэспублiкi Югаславii аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных
справах (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта
Грынёва Мiкалая Тарасавiча на правядзенне перагавораў па праекту
дадзенага Пагаднення, дазволiўшы ў выпадку неабходнасцi ўносiць у
яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|