ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 лютага 2003 г. № 184
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь:
Вагабава Абдулвагаба Iсакавiча, дырэктара адкрытага
акцыянернага таварыства "Гроднапрамбуд", за высокiя вытворчыя
паказчыкi, плённы творчы падыход да арганiзацыi работ па
рэканструкцыi i будаўнiцтву аб`ектаў у г.п. Mip Карэлiцкага раёна
Гродзенскай вобласцi;
Волкава Мiхаiла Мiкалаевiча, настаўнiка матэматыкi лiцэя № 1
г.Вiцебска, за шматгадовую добрасумленную i эфектыўную працу ў
сiстэме адукацыi, вялiкi асабiсты ўклад у навучанне i выхаванне
падрастаючага пакалення;
Кугуцьку Мiкалая Анатольевiча, брыгадзiра асфальтабетоншчыкаў
упраўлення механiзацыi i спецыяльных работ № 134 адкрытага
акцыянернага таварыства "Гроднапрамбуд", за добрасумленную працу,
актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i правядзеннi Дня беларускай
пiсьменнасцi ў г.п.Mip Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi;
Мартынава Сяргея Мiкалаевiча, Надзвычайнага i Паўнамоцнага
Пасла Рэспублiкi Беларусь у Каралеўстве Бельгiя, Пастаяннага
прадстаўнiка Рэспублiкi Беларусь пры Еўрапейскiх супольнiцтвах i
Арганiзацыi Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальнiцтву, за
актыўную плённую працу па рэалiзацыi знешняй палiтыкi Рэспублiкi
Беларусь, развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва i ўмацаванню
аўтарытэту дзяржавы на мiжнароднай арэне;
Пархуту Анатолiя Сяргеевiча, начальнiка ўпраўлення
тэрытарыяльнай планiроўкi, горадабудаўнiцтва i архiтэктуры
Гродзенскага аблвыканкома - галоўнага архiтэктара вобласцi, за
добрасумленную працу, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i правядзеннi Дня
беларускай пiсьменнасцi ў г.п.Mip Карэлiцкага раёна Гродзенскай
вобласцi;
Трунца Iвана Iосiфавiча, трубаўкладчыка будаўнiчага ўпраўлення
№ 104 адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўнiча-мантажны трэст №
19", за добрасумленную працу, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i
правядзеннi Дня беларускай пiсьменнасцi ў г.п.Mip Карэлiцкага раёна
Гродзенскай вобласцi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|