ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 студзеня 2003 г. № 106
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I САЮЗНЫМ УРАДАМ САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВII АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ЭЛЕКТРЫЧНАЙ I ПАШТОВАЙ СУВЯЗI
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сувязi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам
фiнансаў, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславii аб супрацоўнiцтве ў
галiне электрычнай i паштовай сувязi.
Упаўнаважыць Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi
Беларусь у Саюзнай Рэспублiцы Югаславii Мацкевiча Уладзiмiра
Аляксандравiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
названага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI