ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 студзеня 2003 г. № 68
АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.М.IЛЬНIЦКАГА, I.С.НАШКЕВIЧА, В.С.ХОМIЧА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь:
Iльнiцкага Мiкалая Мiкалаевiча, дырэктара навукова-даследчай i
асветнiцкай установы культуры "Нацыянальны Полацкi
гiсторыка-культурны музей-запаведнiк", за актыўную прапаганду
гiсторыка-культурнай спадчыны, развiццё нацыянальнай культуры,
значны асабiсты ўклад у стварэнне экспазiцыi i адкрыццё мастацкай
галерэi;
Нашкевiча Iгapa Сцяпанавiча, галоўнага канструктара
канструктарскага бюро дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут
праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў i экалогii Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi", за iстотны ўклад у распрацоўку i
ўкараненне ў народную гаспадарку рэспублiкi комплексу машын i
абсталявання для здабычы i перапрацоўкi торфу, сапрапеляў i
ўтылiзацыi гiдролiзнага лiгнiну;
Хомiча Валерыя Сцяпанавiча, загадчыка лабараторыi дзяржаўнай
навуковай установы "Iнстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў
i экалогii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", кандыдата
геаграфiчных навук, за значны ўклад у станаўленне i развiццё
геаэкалогii, вывучэнне гарадскiх геасiстэм i асаблiвасцей
функцыянiравання прыродных комплексаў у зонах iнтэнсiўнага
тэхнагеннага ўздзеяння.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|