ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 студзеня 2003 г. № 29
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.А.ПАПКОВА, Г.В.БЯДРЫЦКАГА I
А.К.ЯЛЕНСКАГА Ў г.БЕРЛIН (ФЕДЭРАТЫЎНАЯ РЭСПУБЛIКА ГЕРМАНIЯ)
I Г.I.КУЗНЯЦОВА Ў г.ЕЎЛЕ (КАРАЛЕЎСТВА ШВЕЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць:
з 16 па 19 студзеня 2003 г. у г.Берлiн (Федэратыўная Рэспублiка
Германiя) Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Папкова
Аляксандра Андрэевiча, кiраўнiка сакратарыята Прэм`ер-мiнiстра i
намеснiкаў Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Бядрыцкага Глеба
Валер`евiча, памочнiка Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Беларусь Яленскага Аляксандра Казiмiравiча для ўдзелу ў Мiжнароднай
сельскагаспадарчай выстаўцы "Зялёны тыдзень" i рабоце дзесятага
юбiлейнага Аграрнага форуму "Усход-Захад", правядзення перагавораў i
сустрэч з кiраўнiцтвам Федэральнага Мiнiстэрства абароны правоў
спажыўцоў, харчавання i сельскай гаспадаркi, Мiнiстэрства сельскай
гаспадаркi, аховы прыроды i добраўпарадкавання Зямлi Брандэнбург i
прадстаўнiкамi дзелавых колаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя па
пытаннях узаемавыгаднага супрацоўнiцтва ў галiне аграпрамысловага
комплексу;
з 4 па 7 лютага 2003 г. у г.Еўле (Каралеўства Швецыя) Старшыню
Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Кузняцова Георгiя Iванавiча ў мэтах
рэалiзацыi праекта "Развiццё рынку нерухомасцi", а таксама для
правядзення сустрэч з прадстаўнiкамi дзелавых колаў Каралеўства
Швецыя па пытаннях вядзення зямельнага кадастра, арганiзацыi
рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, яе ацэнкi i падаткаабкладання.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню А.А.Папкова,
Г.В.Бядрыцкага i А.К.Яленскага ажыццявiць у адпаведнасцi з
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27 верасня 2002
г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i фiнансавання службовых
камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207), а па найму жылля ў
г.Берлiне - па фактычных затратах.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем Г.I.Кузняцова, ажыццяўляецца прымаючым бокам.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|