ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 студзеня 2003 г. № 34
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ СIРЫЙСКАЙ АРАБСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ПЕРАВОЗКАХ ПАСАЖЫРАЎ
I ГРУЗАЎ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстьцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi аб
мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў i грузаў.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сiрыйскай
Арабскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках
пасажыраў i грузаў (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра транспарту i камунiкацый Баравога Мiхаiла
Iванавiча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI