ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 жнiўня 2004 г. № 957
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРКМЕНIСТАНА
АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ПАСАЖЫРСКIХ I ГРУЗАВЫХ ЗНОСIНАХ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана аб мiжнародных
аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых зносiнах (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра транспарту i камунiкацый Баравога Мiхаiла
Iванавiча на правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення.
Зацвердзiць праект названага Пагаднення ў якасцi асновы для
правядзення перагавораў i дазволiць уносiць у яго ў выпадку
неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi