ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 лiпеня 2004 г. № 877
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ФЕДЭРАТЫЎНАЙ
РЭСПУБЛIКI БРАЗIЛIЯ АБ АДМЕНЕ ВIЗАВАГА РЭЖЫМУ
ДЛЯ ЎЛАДАЛЬНIКАЎ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ, СЛУЖБОВЫХ (АФIЦЫЙНЫХ)
ПАШПАРТОЎ I ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25
сентября 2004 г. № 1200 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 154, 5/14906)
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў
праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Федэратыўнай Рэспублiкi Бразiлiя аб адмене вiзавага рэжыму для
ўладальнiкаў дыпламатычных, службовых (афiцыйных) пашпартоў
(прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Дазволiць уносiць у яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Герасiменку
Аляксандра Мiхайлавiча на правядзенне перагавораў па праекту
ўказанага Пагаднення i ў выпадку дасягнення дамоўленасцей у межах
зацверджанага праекта - на падпiсанне Пагаднення.
___________________________________________________________
Часть третья утратила силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 25 сентября 2004 г. № 1200 в части
наделения полномочиями на подписание Соглашения.
___________________________________________________________
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 14 жнiўня 1998 г. № 1300 "О заключении
Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством
Федеративной Республики Бразилия о взаимных безвизовых поездках
граждан".
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.Семашка
<<< Главная
страница | < Назад
|