ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                     ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     14 чэрвеня 2004 г. № 293-З

АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА ПРАЕКТУ
IНТЭГРАЦЫI НАФТАПРАВОДАЎ "ДРУЖБА" I "АДРЫЯ"

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 13 мая 2004 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 27 мая 2004 года

     Ратыфiкаваць Пагадненне аб супрацоўнiцтве па праекту iнтэграцыi
нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя",  падпiсанае ў г.Заграбе 16  снежня
2002 года.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                            А.Лукашэнка

                             ПАГАДНЕННЕ
              аб супрацоўнiцтве па праекту iнтэграцыi
                  нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя"

     Урад Рэспублiкi   Беларусь,   Урад  Рэспублiкi  Харватыя,  Урад
Венгерскай Рэспублiкi,  Урад  Расiйскай  Федэрацыi,  Урад  Славацкай
Рэспублiкi i Урад Украiны, якiя надалей называюцца Бакамi,
     кiруючыся сусветнай тэндэнцыяй развiцця iнтэграцыйных працэсаў,
iмкнучыся  развiваць  добрасуседскiя  адносiны,  жадаючы развiваць i
ўмацоўваць  мiжнароднае супрацоўнiцтва, iмкнучыся асвоiць надзейны i
эфектыўны   маршрут  транспарцiроўкi  нафты,  якая  здабываецца   на
тэрыторыi  Расiйскай  Федэрацыi,  а  таксама  транзiтнай нафты iншых
краiн  на  сусветныя рынкi i павысiць узровень выкарыстання iснуючых
нафтаправодных магутнасцей,
     а таксама   адзначаючы,  што  ўсе  Бакi  падпiсалi  Дагавор  да
Энергетычнай Хартыi,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Мэтай гэтага  Пагаднення  з`яўляецца  супрацоўнiцтва  Бакоў  па
рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i  "Адрыя"  для
транспарцiроўкi  дадатковых  аб`ёмаў  нафты (да 15 млн.тон у год) на
сусветныя рынкi  па  трубаправодных  сiстэмах  Расiйскай  Федэрацыi,
Украiны,   Рэспублiкi  Беларусь,  Венгерскай  Рэспублiкi,  Славацкай
Рэспублiкi i Рэспублiкi Харватыя  з  перавалкай  праз  порт  Амiшаль
(Рэспублiка Харватыя).

                             Артыкул 2

     Пад нафтаправодам  "Дружба"  ў  дадзеным  Пагадненнi  маецца на
ўвазе нафтаправод ад гранiцы Расiйскай Федэрацыi,  якi праходзiць па
тэрыторыях   Рэспублiкi  Беларусь,  Украiны,  Славацкай  Рэспублiкi,
Венгерскай Рэспублiкi (да Сазхаломбаты).
     Пад нафтаправодам "Адрыя" ў дадзеным Пагадненнi маецца на ўвазе
нафтаправод  "Адрыя"  ад  Сазхаломбаты  (Венгерская  Рэспублiка)  да
венгерска-харвацкай    гранiцы    i    нафтаправод    "ЯНАФ"      ад
венгерска-харвацкай гранiцы да партовага тэрмiнала ў Амiшале.
     Пад дадатковымi  аб`ёмамi  нафты  маюцца  на  ўвазе аб`ёмы звыш
iснуючых абавязацельстваў i квот,  якiя транспартуюцца ў  транзiтным
рэжыме  праз тэрыторыi Бакоў выключна ў мэтах перавалкi праз партовы
тэрмiнал у Амiшале.
     Пад iснуючымi     абавязацельствамi    разумеюцца    дагаворныя
абавязацельствы на  момант  падпiсання  дадзенага  Пагаднення,  якiя
ўключаюць у тым лiку пастаўкi:
     - расiйскай нафты  i  транзiтнай  нафты  на  нафтаперапрацоўчыя
заводы,  размешчаныя  на  тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь,  Венгерскай
Рэспублiкi,  Славацкай Рэспублiкi,  Чэшскай  Рэспублiкi,  Рэспублiкi
Польшча, Германii i Украiны;
     - нафты    на    харвацкiя    нафтаперапрацоўчыя    заводы    i
нафтаперапрацоўчыя  прадпрыемствы  ў  Боснii i Герцагавiне,  Саюзнай
Рэспублiцы Югаславiя з партовага тэрмiнала ў Амiшале па  iснуючай  у
Рэспублiцы Харватыя нафтаправоднай сiстэме.
     Харвацкi  Бок  захавае  магчымасць  заключэння  Пагаднення   па
выкарыстанню  партовага  тэрмiнала  ў  Амiшале для паставак нафты па
дзейнiчаючай    у  Рэспублiцы  Харватыя  нафтаправоднай  сiстэме   ў
Венгерскую  Рэспублiку  i  Славацкую Рэспублiку, улiчваючы пры гэтым
iснуючыя дагаворныя абавязацельствы.

                             Артыкул 3

     У мэтах выканання гэтага Пагаднення кожны з Бакоў:
     абавязваецца  забяспечваць  свабоду транзiту дадатковых аб`ёмаў
нафты праз тэрыторыю адпаведнай транзiтнай дзяржавы;
     прызнае,  што  на  ўсёй  даўжынi  транзiтнага  маршруту   права
ўласнасцi    на   дадатковы  аб`ём  транспартуемай  нафты   належыць
пастаўшчыкам гэтай нафты;
     гарантуе ўключэнне ў графiкi транспарцiроўкi дадатковых аб`ёмаў
(да  15  млн.тон  у  год)  расiйскай  нафты  i  транзiтнай  нафты па
ўзгодненых заяўках пастаўшчыкоў;
     пагадзiўся    не  рабiць  крокаў,  якiя  супярэчаць   дадзенаму
Пагадненню,  могуць  выклiкаць  абмежаваннi або стаць перашкодай для
рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя";
     абавязваецца    забяспечваць    мытны  кантроль  за   транзiтам
дадатковых    аб`ёмаў    нафты    ў   адпаведнасцi  з   нацыянальным
заканадаўствам  адпаведнай  транзiтнай  дзяржавы такiм чынам, каб не
ствараць перашкоды для рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправода.
     Расiйскi Бок   прадугледзiць   складанне    асобнага    графiка
транспарцiроўкi  нафты ў напрамку порта Амiшаль на падставе прынцыпу
роўнадаступнасцi для нафтавых кампанiй, якiя зацiкаўлены ў пастаўках
нафты    па   дадзенаму   напрамку   i   падпiсалi   доўгатэрмiновыя
абавязацельствы  з  кампанiяй  ААТ  "АК  "Транснафта"  аб  гарантыях
паставак нафты.
     Бакi гарантуюць,   што   рэалiзацыя   праекта   па   iнтэграцыi
нафтаправодаў  "Дружба"  i  "Адрыя"  не  прывядзе  да  дыскрымiнацыi
пастаўшчыкоў нафты,  якiя транспартуюць нафту iншымi  маршрутамi  па
тэрыторыях дзяржаў Бакоў.

                             Артыкул 4

     Для мэт    выканання    дадзенага   Пагаднення   ўпаўнаважанымi
арганiзацыямi Бакоў з`яўляюцца:
     з Беларускага Боку - РУП "Гомельтранснафта "Дружба";
     з Харвацкага Боку - АТ "ЯНАФ";
     з Венгерскага Боку - АТ "МОЛ";
     з Расiйскага Боку - ААТ "АК "Транснафта";
     са Славацкага Боку - АТ "Транспетрол";
     з Украiнскага Боку - ААТ "Укртранснафта".
     Упаўнаважаныя  арганiзацыi  Бакоў  сумесна  будуць  ажыццяўляць
планаванне  i арганiзацыю вырашэння ўсiх пытанняў рэалiзацыi праекта
iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя".
     У выпадку  спынення  дзейнасцi  якой-небудзь  з   упаўнаважаных
арганiзацый  Бакi  па  ўзаемнай  згодзе  шляхам  заключэння асобнага
пратакола ўзгадняюць новыя ўпаўнаважаныя  арганiзацыi,  адказныя  за
выкананне гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 5

     У мэтах рэалiзацыi гэтага Пагаднення Бакi акажуць садзейнiчанне
ўпаўнаважаным арганiзацыям:
     у рэалiзацыi   ўзаемаўзгодненых   праграм,  праектаў  i  работ,
неабходных для забеспячэння транспарцiроўкi дадатковых аб`ёмаў нафты
праз  тэрыторыю Расiйскай Федэрацыi,  Рэспублiкi Беларусь,  Украiны,
Славацкай Рэспублiкi, Венгерскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Харватыя да
партовага тэрмiнала ў Амiшале;
     у ажыццяўленнi   праекта   i   паэтапнага   развiцця    сiстэмы
магiстральных  нафтаправодаў,  якая  дазваляе адгружаць праз партовы
тэрмiнал "ЯНАФ" у Амiшале 5,  10 i 15 млн.тон у год ва ўзгодненыя  i
прымальныя  для  ўсiх  Бакоў  тэрмiны  з выкарыстаннем на пачатковым
этапе iснуючых свабодных магутнасцей;
     ва ўстанаўленнi   на  ўвесь  дадатковы  аб`ём  нафты  па  ўсяму
маршруту  транспарцiроўкi   ад   беларуска-ўкраiнскай   гранiцы   да
партовага  тэрмiнала  ў  Амiшале  адзiнага транзiтнага транспартнага
тарыфу,  канкурэнтаздольнага ў адносiнах да тарыфу на альтэрнатыўных
маршрутах транспарцiроўкi нафты ў Мiжземнаморскi рэгiён, у памеры на
першым  этапе  (5  млн.тон  у  год)   0,64   долара   ЗША   за   100
тона-кiламетраў;
     у распрацоўцы ўзгодненых прынцыпаў  iнвесцiравання  i  тарыфнай
палiтыкi  пры  павелiчэннi  аб`ёмаў  транзiту нафты звыш 5 млн.тон у
год;
     у вызначэннi   канкурэнтаздольнага  тарыфу  перавалкi  нафты  ў
партовым   тэрмiнале   ў   Амiшале    i    падпiсаннi    гарантыйных
абавязацельстваў  аб  аб`ёмах транспарцiроўкi,  транзiту i перавалкi
памiж транспартнымi кампанiямi i кампанiямi -  пастаўшчыкамi  нафты,
якiя забяспечваюць рэалiзацыю дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 6

     Спрэчкi памiж  Бакамi  ў  сувязi  з  прымяненнем  i тлумачэннем
палажэнняў  дадзенага  Пагаднення   належаць   урэгуляванню   шляхам
перагавораў i кансультацый.  У выпадку, калi перагаворы не прывядуць
да ўрэгулявання спрэчак,  яны падлягаюць вырашэнню ў адпаведнасцi  з
iснуючай мiжнароднай практыкай.
     Па  ўзаемнай згодзе Бакоў у дадзенае Пагадненне могуць уносiцца
змяненнi i дапаўненнi, якiя будуць афармляцца асобным Пратаколам.

                             Артыкул 7

     У выпадку   ўзнiкнення   форс-мажорных  абставiн,  якiя  робяць
немагчымым выкананне абавязацельстваў па дадзенаму Пагадненню, Бакi:
     неадкладна паведамяць  усiм  удзельнiкам Пагаднення аб узнiкшай
сiтуацыi;
     прымуць усе залежныя ад iх меры ў мэтах мiнiмiзацыi ўрону;
     разгледзяць узнiкшае становiшча ў мэтах распрацоўкi i адабрэння
ўзаемапрымальнага  рашэння  па  мiнiмiзацыi негатыўных вынiкаў гэтых
абставiн.

                             Артыкул 8

     Дэпазiтарыем  гэтага  Пагаднення  з`яўляецца  Урад   Венгерскай
Рэспублiкi.

                             Артыкул 9

     Гэта Пагадненне  ўступае  ў  сiлу з даты атрымання Дэпазiтарыем
апошняга   пiсьмовага   паведамлення   Бакоў   аб   выкананнi    iмi
ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

                             Артыкул 10

     Гэта  Пагадненне  заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў i будзе
аўтаматычна  прадоўжвацца  на наступныя дзесяцiгадовыя перыяды, калi
Бакi не прымуць iншага рашэння.
     Кожны з Бакоў можа выйсцi з дадзенага  Пагаднення,  накiраваўшы
пiсьмовае   паведамленне   Дэпазiтарыю  аб  сваiм  намеры  выйсцi  з
Пагаднення не пазней чым за 12 месяцаў да свайго выхаду.

     Здзейснена ў г.Заграбе (Рэспублiка  Харватыя)  16  снежня  2002
года  ў  адным  экземпляры  ў  арыгiнале  на беларускай,  харвацкай,
венгерскай, рускай, славацкай, украiнскай i англiйскай мовах, прычым
усе    тэксты   маюць   аднолькавую   сiлу.   Для   мэт   тлумачэння
выкарыстоўвацца  тэкст  на  англiйскай  мове.  Дэпазiтарый   накiруе
кожнаму з Бакоў завераную копiю Пагаднення.

                             Заявление
         Кабинета Министров Украины относительно Соглашения
  о сотрудничестве по реализации проекта интеграции нефтепроводов
                         "Дружба" и "Адрия"

     1. Кабинет    Министров  Украины  толкует  часть  5  статьи   5
Соглашения  таким  образом,  что  экспортеры  нефти,  которые  будут
использовать  систему  нефтепроводов "Дружба" и "Адрия", гарантируют
Сторонам  привлечение  необходимых  инвестиций за счет контрактов по
поставкам    нефти    с  целью  их  реконструкции,  модернизации   и
обслуживания,  а  также  увеличения  их  пропускной  способности   в
соответствии  с  параграфом 3 статьи 5 Соглашения на 10-15 миллионов
тонн.  В  то  же  время  транспортный  тариф  при увеличении объемов
транспортирования  нефти  системами нефтепроводов "Дружба" и "Адрия"
будет  определяться  для  дополнительных  объемов нефти по кредитной
задолженности.
     2. Правительство  Украины  понимает,  что  для  целей   должной
реализации  части  3  статьи  2  Соглашения  будет  создан  механизм
контроля   дополнительных  объемов  нефти,  которые   предполагается
транспортировать  системами  нефтепроводов  "Дружба"  и  "Адрия" для
перегрузки в порту Омишал.

За Кабинет Министров Украины                               Ю.А.Бойко



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России