ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 мая 2004 г. № 531
АБ УПАЎНАВАЖАННI М.П.ЗАЙЧАНКI НА ПАДПIСАННЕ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ СУЛТАНАТА АМАН
АБ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I ЎЗАЕМНАЙ АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ,
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРАЕКТ НАЗВАНАГА
ПАГАДНЕННЯ I АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 12 САКАВIКА 2004 г.
№ 271
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць Miнiстpa эканомiкi Рэспублiкi Беларусь Зайчанку
Мiкалая Пятровiча на падпiсанне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Султаната Аман аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i
ўзаемнай ахове iнвестыцый.
2. Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў,
узгодненай з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб
унясеннi ў праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Султаната Аман аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове
iнвестыцый, што прыкладаўся да пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 11 мая 2001 г. № 685 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Султаната Аман аб садзейнiчаннi
ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 49, 5/5949),
наступных змяненняў i дапаўненняў:
дапоўнiць частку другую артыкула 4 словамi "в зависимости от
того, какой из этих режимов является наиболее благоприятным";
частку трэцюю артыкула 9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Решения арбитражного суда являются окончательными и
обязательными для спорящих сторон и подлежат исполнению каждой из
Договаривающихся Сторон в соответствии с национальным
законодательством".
3. З пункта 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
12 сакавiка 2004 г. № 271 "Аб упаўнаважаннi С.М.Мартынава на
падпiсанне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Султаната Аман аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве i Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Султаната Аман аб
садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый i аб
прызнаннi страцiўшымi сiлу асобных палажэнняў некаторых пастаноў
Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2004 г., № 42, 5/13936) словы "i
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Султаната Аман
аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый"
выключыць.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
<<< Главная
страница | < Назад
|