ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 мая 2007 г. № 603
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ В.А.СЕДЗІНА Ў Г. МІЛАН
(ІТАЛЬЯНСКАЯ РЭСПУБЛІКА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Камандзіраваць з 17 па 20 мая 2007 г. у г. Мілан
(Італьянская Рэспубліка) намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і
харчавання - дырэктара Дэпартамента па хлебапрадуктах Седзіна Васіля
Аляксеевіча для ўдзелу ў адкрыцці прадстаўніцтва адкрытага
акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк».
2. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрству
фінансаў ажыццявіць фінансаванне расходаў, звязаных з
камандзіраваннем намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і
харчавання - дырэктара Дэпартамента па хлебапрадуктах Седзіна Васіля
Аляксеевіча і начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання дзяржаўных
запазычванняў і грашова-крэдытнай сферы Міністэрства фінансаў
Аляксеевай Таццяны Мечыславаўны ў г. Мілан (Італьянская Рэспубліка)
для ўдзелу ў адкрыцці прадстаўніцтва адкрытага акцыянернага
таварыства «Белаграпрамбанк», за кошт сродкаў указанага акцыянернага
таварыства.
Першы намеснік Прэм'ер-міністра
Рэспублікі Беларусь У.Семашка