ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 апреля 2007 г. №512 "Аб Рэспублiканскiм фестывалi нацыянальных культур"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                     23 красавіка 2007 г. № 512

АБ РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР

     У   мэтах   яднання   народаў  Рэспублікі  Беларусь,   развіцця
міжнацыянальнага   сяброўства,   адраджэння   культурных    традыцый
нацыянальных  супольнасцей, адлюстравання культурнай  разнастайнасці
беларускага   грамадства   Савет   Міністраў   Рэспублікі   Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Правесці  на  працягу  2007-2008 гадоў  VII  Рэспубліканскі
фестываль нацыянальных культур.
     2. Зацвердзіць прыкладзеныя:
     Палажэнне аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур;
     склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню VII
Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
     3.  Арганізацыйнаму камітэту па падрыхтоўцы і  правядзенню  VII
Рэспубліканскага  фестывалю  нацыянальных  культур  распрацаваць   і
зацвердзіць   план  асноўных  мерапрыемстваў  дадзенага   фестывалю,
прадугледзеўшы  іх  арганізацыйна-фінансавае  забеспячэнне,  шырокую
прапаганду   развіцця  міжнацыянальнага  сяброўства   і   культурных
традыцый нацыянальных супольнасцей Рэспублікі Беларусь.
     4.  Рэспубліканскім  органам  дзяржаўнага  кіравання,  мясцовым
выканаўчым  і распарадчым органам аказваць арганізацыйнаму  камітэту
па   падрыхтоўцы   і  правядзенню  VII  Рэспубліканскага   фестывалю
нацыянальных   культур   усебаковае   садзейнічанне   ў   рэалізацыі
запланаваных мерапрыемстваў дадзенага фестывалю.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі

     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 23.04.2007 № 512

ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур

     1.  Рэспубліканскі  фестываль  нацыянальных  культур  (далей  -
фестываль) праводзіцца ў некалькі тураў на працягу двух гадоў з  мая
2007  г.  па  чэрвень  2008  г. і ўключае мерапрыемствы  і  праграмы
грамадскіх аб’яднанняў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных
меншасцей  (далей - нацыянальныя грамадскія аб’яднанні),  у  раёнах,
гарадах, абласцях, заключныя мерапрыемствы ў г. Гродна.
     2.   Мэтай  фестывалю  з'яўляецца  яднанне  народаў  Рэспублікі
Беларусь,    развіццё   міжнацыянальнага   сяброўства,    адраджэнне
культурных   традыцый   нацыянальных   супольнасцей,   адлюстраванне
культурнай разнастайнасці беларускага грамадства.
     3.  Для  ажыццяўлення кіраўніцтва падрыхтоўкай  і  правядзеннем
фестывалю  ствараецца арганізацыйны камітэт (далей - аргкамітэт),  у
склад  якога ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага  кіравання,
грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый культуры і мастацтва.
     4. Фестываль арганізуецца Міністэрствам культуры, Упаўнаважаным
па   справах  рэлігій  і  нацыянальнасцей,  Міністэрствам  адукацыі,
Міністэрствам інфармацыі, дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі цэнтр
нацыянальных   культур»,  аблвыканкомамі,  Мінскім   і   Гродзенскім
гарвыканкомамі.
     5.  Каардынацыю работы па арганізацыі падрыхтоўкі і правядзення
фестывалю   ажыццяўляе  Міністэрства  культуры,  якое   фарміруе   і
зацвярджае  склад  рэспубліканскага  журы,  рэжысёрска-пастановачнай
групы і дырэкцыі фестывалю.
     6.  Адкрыццё фестывалю адбудзецца ў г. Мінску ў маі 2007  г.  і
будзе прымеркавана да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя
дыялогу і развіцця.
     Сцэнарый  цырымоніі  адкрыцця і закрыцця  фестывалю  зацвярджае
Міністэрства культуры.
     7.  Раённыя  і гарадскія туры фестывалю праводзяцца  з  мая  па
кастрычнік  2007 г. у мэтах адбору лепшых удзельнікаў на абласныя  і
Мінскі гарадскі туры.
     Абласныя  і  Мінскі  гарадскі  туры  фестывалю  праводзяцца   з
лістапада  2007  г.  па  студзень 2008 г.  згодна  з  графікам,  які
зацвярджаецца   Міністэрствам   культуры.   Падчас    гэтых    тураў
рэспубліканскім   журы  ажыццяўляецца  адбор  калектываў   мастацкай
творчасці і асобных выканаўцаў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах
фестывалю.
     8.  Заключныя  мерапрыемствы фестывалю  праводзяцца  ў  чэрвені
2008 г. у г. Гродна і ажыццяўляюцца дырэкцыяй фестывалю, Гродзенскім
аблвыканкомам  і  Гродзенскім  гарвыканкомам,  які  сваім   рашэннем
зацвярджае  склад рэжысёрска-пастановачнай групы эпізодаў  заключных
мерапрыемстваў   і   прадстаўляе  на  разгляд  аргкамітэта   праекты
праграмы, каштарыс, эскізы мастацкага афармлення і іншыя дакументы.
     9.  Аблвыканкомы, Мінскі гарвыканком ствараюць  рабочыя  групы,
якія  па  ўзгадненню з Міністэрствам культуры вызначаюць  парадак  і
тэрмін  правядзення  рэгіянальных фестываляў,  аказваюць  практычную
дапамогу    ўдзельнікам   фестывалю   ў   рэалізацыі    запланаваных
мерапрыемстваў.
     10.  У фестывалі прымаюць удзел самадзейныя калектывы мастацкай
творчасці  і  асобныя выканаўцы нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў,
арганiзацый культуры і адукацыі, якія маюць у сваім рэпертуары творы
нацыянальных   культур,   народныя   майстры,   установы   адукацыі,
бібліятэкі   з   фондамі  дакументаў  розных   народаў,   выдавецкія
арганізацыі,  сродкі  масавай  інфармацыі,  у  тым  ліку  друкаваныя
выданні  нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама  арганізацыі
грамадскага харчавання з нацыянальнымі кухнямі.
     У  якасці гасцей у мерапрыемствах адкрыцця і закрыцця фестывалю
могуць  прымаць  удзел прафесійныя калектывы мастацкай  творчасці  і
індывідуальныя  выканаўцы  Рэспублікі Беларусь  і  этнічнай  радзімы
ўдзельнікаў нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў.
     11.  Нацыянальныя грамадскія аб’яднанні на добраахвотнай аснове
могуць   аказваць  арганізацыйна-метадычную,  фінансавую   і   іншую
дапамогу ўдзельнікам фестывалю па рэалізацыі мерапрыемстваў, прымаць
удзел  у  распрацоўцы  канцэпцыі  праграмы  фестывалю  і  аздаблення
нацыянальнага падворка.
     12. Кіраўнікі нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў узначальваюць
творчыя   нацыянальныя  дэлегацыі  і  прымаюць  удзел  у   заключных
мерапрыемствах фестывалю.
     13.  Фінансаванне  правядзення абласных,  Мінскага  гарадскога,
раённых  і гарадскіх тураў фестывалю, а таксама паслуг для перавозкі
творчых  дэлегацый  для  ўдзелу ў фестывалі, уключаючы  транспартнае
абслугоўванне  іх  на  працягу правядзення заключных  мерапрыемстваў
фестывалю  ў г. Гродна, ажыццяўляецца за кошт сродкаў аблвыканкомаў,
раённых і гарадскіх выканкомаў, грамадскіх нацыянальных аб’яднанняў,
арганізацый   культуры,   адукацыі   і   іншых   арганізацый,   якія
ўдзельнічаюць у фестывалі.
     14.    Па    рашэнню   рэспубліканскага   журы   на   заключных
мерапрыемствах     фестывалю     дыпломам     лаўрэата     фестывалю
ўзнагароджваюцца  лепшыя  калектывы мастацкай  творчасці  і  асобныя
выканаўцы.
     Асноўнымі   крытэрыямі  ў  вызначэнні  калектываў   і   асобных
выканаўцаў для прадстаўлення іх да ўзнагароджання дыпломам  лаўрэата
з’яўляюцца:
     адметнае ўвасабленне нацыянальнага каларыту супольнасці;
     выканальніцкае майстэрства;
     высокамастацкае афармленне мерапрыемстваў фестывалю,  сцэнічных
пляцовак і нацыянальных падворкаў.
     Рэспубліканскае   журы   можа  вызначаць   асобныя   тэматычныя
намінацыі і адпаведнае ўзнагароджанне пераможцаў у гэтых намінацыях.
     15.  Міністэрства культуры вызначае сярод удзельнікаў фестывалю
калектывы  мастацкай  творчасці, індывідуальных выканаўцаў,  дзеячаў
культуры   і   мастацтва,   якія  паказалі  высокае   выканальніцкае
майстэрства  на  мерапрыемствах фестывалю, для прадстаўлення  іх  да
розных відаў заахвочвання і арганізоўвае іх узнагароджанне.
     16. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей засноўвае
спецыяльныя  прызы,  арганізоўвае ўзнагароджанне  гэтымі  прызамі  і
каштоўнымі  падарункамі  ўдзельнікаў  і  арганізатараў  фестывальных
мерапрыемстваў  за  эфектыўную  дапамогу  ў  ажыццяўленні  статутнай
дзейнасці нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў, значны ўклад у справу
захавання міжнацыянальнай згоды ў Рэспубліцы Беларусь.
     17.  Міністэрства  адукацыі вызначае лепшыя ўстановы  адукацыі,
якія   паказалі  высокія  вынікі  ў  выхаванні  дзяцей  і  падлеткаў
нацыянальна-культурных аб’яднанняў, арганізуе іх  узнагароджанне  на
заключных мерапрыемствах фестывалю.
     18.     Міністэрства    інфармацыі    забяспечвае    асвятленне
мерапрыемстваў фестывалю на ўсіх этапах яго правядзення  і  ў  межах
сваёй   кампетенцыі   вызначае   і  ўзнагароджвае   лепшыя   выданні
нацыянальных  грамадскіх  аб’яднанняў  і  іх  аўтараў  на  заключных
мерапрыемствах фестывалю.
     19.  Аблвыканкомы,  Мінскі  гарвыканком  самастойна  вызначаюць
формы  заахвочвання  ўдзельнікаў  раённых,  гарадскіх,  абласных   і
Мінскага  гарадскога  тураў  фестывалю  і  прымаюць  рашэнні  па  іх
узнагароджанню.
     20.  Падзякай  арганізатараў фестывалю адзначаюцца прадстаўнікі
органаў  дзяржаўнага  кіравання і арганізацый,  якія  ўнеслі  значны
ўклад у рэалізацыю фестывальных мерапрыемстваў на розных узроўнях  і
забяспечылі падтрымку іх удзельнікаў.
     21.  Фінансаванне  фестывалю  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасці  з
заканадаўствам.
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 23.04.2007 № 512

Склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню VII
Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Косінец                 - Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі
Аляксандр Мікалаевіч      Беларусь (старшыня арганізацыйнага
                          камітэта)

Матвейчук               - Міністр культуры (намеснік старшыні
Уладзімір Фёдаравіч       арганізацыйнага камітэта)

Бірукова                - намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкома
Марыя Міхайлаўна          (намеснік старшыні арганізацыйнага
                          камітэта)

Ананіч                  - першы намеснік Міністра інфармацыі
Лілія Станіславаўна

Антоненка               - старшыня Гродзенскага гарвыканкома
Аляксандр Ільіч

Гуляка                  - Упаўнаважаны па справах рэлігій і
Леанід Паўлавіч           нацыянальнасцей

Валько                  - старшыня савета кіраўнікоў нацыянальна-
Антаніна Мікалаеўна       культурных аб’яднанняў пры дзяржаўнай
                          установе «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных
                          культур»

Егіазаран               - старшыня кансультатыўнага міжэтнічнага
Георгій Анушаванавіч      савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій
                          і нацыянальнасцей

Кавалёва                - намеснік Міністра адукацыі
Таццяна Мікалаеўна

Сівалобава              - начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна       сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі
                          Беларусь

Чэрнік                  - начальнік упраўлення ўстаноў культуры і
Васілій Мечаслававіч      народнай творчасці Міністэрства культуры


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России