ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 14 апреля 2007 г. №14 "Аб мiжнародным фестывалi народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      14 красавіка 2007 г. № 14

АБ МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ «ЗВІНЯЦЬ
ЦЫМБАЛЫ І ГАРМОНІК»

     У   адпаведнасці  з Палажэннем   аб   парадку   арганізацыі   і
правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых
з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. №  521,
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Правесці  з 8 па 10 чэрвеня 2007 г. у г. Паставы  Віцебскай
вобласці  X міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы  і
гармонік».
     2. Зацвердзіць:
     прыкладзенае   Палажэнне  аб  міжнародным  фестывалі   народнай
музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»;
     склад   арганізацыйнага   камітэта  X  міжнароднага   фестывалю
народнай  музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» згодна з  дадаткам  да
дадзенай пастановы.
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук
     
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Начальнік упраўлення культуры  Старшыня
Віцебскага абласнога           Пастаўскага раённага
выканаўчага камітэта           выканаўчага камітэта
        М.П.Пашынскі                     Э.П.Казура
         20.03.2007                      20.03.2007
     
                                               Дадатак
                                               да пастановы
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               14.04.2007 № 14

СКЛАД
арганізацыйнага камітэта Х міжнароднага фестывалю народнай музыкі
«Звіняць цымбалы і гармонік»

Гедройц                  -  намеснік Міністра культуры Рэспублікі
Валерый Карлавіч            Беларусь, старшыня

Кейзік                   -  намеснік старшыні Пастаўскага
Ала Эдмундаўна              райвыканкома, намеснік старшыні

Чэрнік                   -  начальнік упраўлення ўстаноў культуры і
Васілій Мечыслававіч        народнай творчасці Міністэрства культуры
                            Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні

Пашынскі                 -  начальнік упраўлення культуры Віцебскага
Мікалай Пятровіч            аблвыканкома, намеснік старшыні

Булавінцава              -  загадчык аддзела культуры Пастаўскага
Наталля Мікалаеўна          райвыканкома, дырэктар фестывалю

Гуд                      -  загадчык кафедры рэжысуры святаў установы
Пётр Адамавіч               адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт
                            культуры і мастацтваў», прафесар, галоўны
                            рэжысёр фестывалю

Галабурда                -  галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў
Іван Іванавіч               культуры і народнай творчасці
                            Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Лабацкі                  -  дырэктар дзяржаўнай установы «Віцебскі
Іван Фёдаравіч              абласны метадычны цэнтр народнай
                            творчасці»

Собаль                   -  дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы
Анатоль Анатольевіч         мастацтваў

Наскоў                   -  навуковы супрацоўнік лабараторыі
Максім Уладзіміравіч        аматарскай творчасці ўстановы адукацыі
                            «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем
                            культуры»

Чарнюк                   -  дырэктар Пастаўскага раённага Дома
Ала Баляславаўна            культуры
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               14.04.2007 № 14

ПАЛАЖЭННЕ
аб міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і
гармонік»

     1.   Дадзенае   Палажэнне  ўстанаўлівае  парадак   арганізацыі,
падрыхтоўкі  і  правядзення міжнароднага фестывалю  народнай  музыкі
«Звіняць цымбалы і гармонік» (далей - фестываль).
     2.  Фестываль  праводзіцца  Міністэрствам  культуры  Рэспублікі
Беларусь,  упраўленнем  культуры  Віцебскага  абласнога  выканаўчага
камітэта,   Пастаўскім  раённым  выканаўчым   камітэтам   (далей   -
арганізатары фестывалю).
     3.  Фестываль  праводзіцца  ў мэтах  развіцця  і  папулярызацыі
народна-інструментальнай  творчасці,  павышэння  мастацкага  ўзроўню
аркестраў  і  ансамбляў  народнай музыкі,  пашырэння  і  ўзбагачэння
рэпертуару  калектываў мастацкай творчасці лепшымі ўзорамі  народнай
музыкі, развіцця выканальніцкай школы ігры на народных інструментах,
развіцця  і  ўмацавання  міжнародных  культурных  сувязей,  шырокага
далучэння  насельніцтва  да  нацыянальных традыцый  інструментальнай
музычнай культуры беларускага і іншых народаў.
     4.  Фестываль  мае  статус міжнароднага і  прадугледжвае  ўдзел
творчых  дэлегацый Рэспублікі Беларусь і не менш чым з пяці замежных
краін.
     5.  Перыядычнасць  правядзення фестывалю -  штогод.  Канкрэтныя
тэрміны   яго   правядзення   вызначаюцца   сумесна   арганізатарамі
фестывалю.
     6.  Месцам  правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры,
канцэртныя, сцэнічныя і спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі г.  Паставы
і  Пастаўскага  раёна,  якія  адпавядаюць  неабходным  патрабаванням
канцэртнай   і  выставачнай  дзейнасці  і  садзейнічаюць   вырашэнню
мастацкіх задач фестывалю.
     7.    Кіраўніцтва   падрыхтоўкай   і   правядзеннем   фестывалю
ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю (далей - аргкамітэт), які
фарміруецца  з  прадстаўнікоў  дзяржаўных  органаў  (са   згоды   іх
кіраўнікоў)  і  зацікаўленых  арганізацый,  якія  прымаюць  удзел  у
правядзенні фестывалю.
     8. Аргкамітэт:
     8.1.  уносіць  на  разгляд Міністэрства культуры  прапановы  па
каштарысе  выдаткаў на арганізацыю і правядзенне  фестывалю,  умовах
правядзення  фестывалю і відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных
мерапрыемстваў;
     8.2. разглядае і зацвярджае:
     склад рэжысёрска-пастановачнай групы;
     склад  журы  фестывалю, якое фарміруецца з ліку відных  дзеячаў
культуры і мастацтва;
     спіс удзельнікаў фестывалю;
     праграму правядзення фестывалю;
     фестывальную сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку;
     план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю;
     8.3.  вызначае  віды  і формы інфармацыйна-рэкламнай  падтрымкі
фестывалю;
     8.4.   вырашае   іншыя  пытанні,  звязаныя  з  падрыхтоўкай   і
правядзеннем фестывалю.
     9. Рэжысёрска-пастановачная група:
     9.1.  уносіць  на  разгляд аргкамітэта прапановы  па  стварэнні
агульнай канцэпцыі правядзення фестывалю;
     9.2. распрацоўвае сцэнарыі фестывальных мерапрыемстваў;
     9.3.   праводзіць   рэжысёрска-пастановачныя   і   рэпетыцыйныя
работы.
     10.  Праграма  фестывалю  прадугледжвае канцэртныя  выступленні
калектываў   мастацкай   творчасці,   тэатралізаваныя   дзеянні    і
арганізаваныя  масавыя  гульні,  конкурсныя  выступленні  калектываў
мастацкай  творчасці, правядзенне выставак-кірмашоў  работ  майстроў
розных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i рамяства,
правядзенне  тэарэтычна-практычных пасяджэнняў па пытаннях  развіцця
аматарскага   мастацтва   і   народна-інструментальнай    творчасці,
дэманстрацыю  іншых  відаў і напрамкаў творчай  дзейнасці,  якія  не
супярэчаць мэтам і задачам фестывалю.
     11.  Да  ўдзелу  ў  фестывалі запрашаюцца  дарослыя  аматарскія
народна-інструментальныя    калектывы    мастацкай    творчасці    і
індывідуальныя выканаўцы на народных інструментах, майстры па вырабе
народных  музычных  інструментаў, адпаведныя  спецыялісты  ў  галіне
аматарскага мастацтва.
     12.  Рэспубліку  Беларусь прадстаўляюць  творчыя  дэлегацыі  ад
кожнай вобласці і г. Мінска.
     13.    Абласныя   метадычныя   цэнтры,   дзяржаўная    ўстанова
«Мінскканцэрт» вызначаюць калектывы мастацкай творчасці для ўдзелу ў
фестывалі і фарміруюць творчую дэлегацыю вобласці, г. Мінска.
     14.  Крытэрыямі  для адбору аматарскіх народна-інструментальных
калектываў  мастацкай  творчасці  і  індывідуальных  выканаўцаў   на
народных інструментах у якасці ўдзельнікаў фестывалю з’яўляюцца:
     самабытнасць;
     сцэнічная культура;
     наяўнасць   аўтарскіх  апрацовак  народных   музычных   твораў,
традыцыйных касцюмаў, арыгінальных музычных інструментаў.
     15. У склад творчай дэлегацыі могуць уваходзіць:
     аматарскі  народна-інструментальны калектыў мастацкай творчасці
ці ансамбль народнай музыкі;
     індывідуальны  выканаўца  на народных  інструментах,  выканаўца
народных прыпевак, дуэт ці трыо;
     майстар па вырабе народных музычных інструментаў;
     спецыяліст у галіне народна-інструментальнай творчасці;
     кіраўнік дэлегацыі.
     16. Колькасны склад творчай дэлегацыі не павінен перавышаць  25
чалавек (у тым ліку з вадзіцелямі транспартных сродкаў).
     17.   Склад   творчай  дэлегацыі  ўзгадняецца  з   упраўленнямі
культуры   абласных   выканаўчых  камітэтаў,   Мінскага   гарадскога
выканаўчага камітэта.
     18.   Заяўкі   на   ўдзел  у  фестывалі  дасылаюцца   абласнымі
метадычнымі цэнтрамі, дзяржаўнай установай «Мінскканцэрт» у  тэрмін,
вызначаны   аргкамітэтам,  на  адрас  установы  адукацыі  «Беларускі
дзяржаўны інстытут праблем культуры».
     19.  Заяўка змяшчае поўную назву калектыва мастацкай  творчасці
(з  указаннем  адраса,  тэлефона, факса) і колькасны  склад  творчай
дэлегацыі  (з вадзіцелямі транспартных сродкаў), у тым ліку  мужчын,
жанчын.
     20. Да заяўкі дадаюцца:
     поўны    спіс   удзельнікаў   творчай   дэлегацыі   (указваюцца
прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка творчай дэлегацыі, кіраўніка
і  ўдзельнікаў  калектыву  мастацкай  творчасці,  іншых  удзельнікаў
творчай дэлегацыі);
     поўны  спіс выконваемых твораў конкурснай і канцэртнай праграмы
(з указаннем часу гучання кожнага твора);
     творчая  інфармацыя  аб  калектыве мастацкай  творчасці  і  яго
кіраўніку,  кожным  індывідуальным выканаўцы  і  майстру  па  вырабе
народных музычных інструментаў;
     каляровае   фота   калектыву   мастацкай   творчасці,   кожнага
індывідуальнага  выканаўцы  і майстра па  вырабе  народных  музычных
інструментаў памерам не менш за 10 х 15 см;
     аўдыё-   і   відэазапісы   канцэртных  выступленняў   калектыву
мастацкай творчасці на лічбавых носьбітах (пры іх наяўнасці).
     21.  Склад удзельнікаў фестывалю вызначаецца аргкамітэтам пасля
папярэдняга   разгляду   дасланых  заявак  на   падставе   дадзенага
Палажэння.
     22.   Згода   на  ўдзел  у  фестывалі  пацвярджаецца  афіцыйным
запрашэннем аргкамітэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах.
     23.  Удзельнікі  фестывалю прымаюць удзел ва ўсіх  фестывальных
мерапрыемствах.
     24.  Працягласць  канцэртных выступленняў вызначае  рэжысёрска-
пастановачная група фестывалю.
     25.  У  рамках  фестывалю праводзіцца конкурс сярод  аматарскіх
народна-інструментальных   калектываў    мастацкай    творчасці    і
індывідуальных  выканаўцаў  на народных інструментах  «Хто  каго?..»
(далей - конкурс) па наступных намінацыях:
     ансамблі народных інструментаў;
     ансамблі народнай музыкі;
     інструментальныя дуэты, трыо;
     індывідуальныя выканаўцы на народных інструментах;
     прыпевачнікі;
     лепшы майстар па вырабе музычных інструментаў.
     26.   Рэпертуар  удзельнікаў  конкурсу  -  аматарскіх  народна-
інструментальных  калектываў мастацкай  творчасці  і  індывідуальных
выканаўцаў  на народных інструментах павінен адлюстроўваць  мясцовыя
асаблівасці рэгіёна, які яны прадстаўляюць.
     27.  Конкурсныя выступленні аматарскіх народна-інструментальных
калектываў  мастацкай  творчасці  і  індывідуальных  выканаўцаў   на
народных  інструментах аб'ядноўваюцца ў адзіную конкурсную  праграму
творчай   дэлегацыі   краіны  -  удзельніцы   фестывалю,   вобласці,
г.  Мінска  -  для  творчых дэлегацый ад Беларусі, якая  не  павінна
перавышаць 15 хвілін.
     28.  Конкурсныя выступленні аматарскіх народна-інструментальных
калектываў  мастацкай  творчасці  і  індывідуальных  выканаўцаў   на
народных   інструментах   ацэньвае  журы  фестывалю   па   наступных
крытэрыях:
     выканальніцкае майстэрства;
     сцэнічная культура;
     захаванне   рэгіянальных  традыцый  і   асаблівасцей   народных
музычных твораў;
     раскрыццё   музычна-вобразнага  зместу  і  рэжысура  конкурснай
праграмы;
     арыгінальнасць і захаванне традыцый народнага мастацтва.
     29.  Па выніках конкурсных выступленняў журы фестывалю вызначае
лаўрэата і дыпламантаў у кожнай намінацыі конкурсу.
     30.     Удзельнікам    фестывалю    -    аматарскім    народна-
інструментальным  калектывам мастацкай  творчасці  і  індывідуальным
выканаўцам  на  народных інструментах, майстрам па  вырабе  музычных
інструментаў уручаюцца спецыяльныя дыпломы, памятныя падарункі.
     31.   Фінансаванне  падрыхтоўкі  і  правядзення  мерапрыемстваў
фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізатараў фестывалю.
     32.  Выдаткі  па знаходжанні творчых дэлегацый на  фестывалі  ў
час    яго   правядзення   (харчаванне,   пражыванне,   экскурсійнае
абслугоўванне)  ажыццяўляюцца  за кошт  арганізатараў,  транспартныя
выдаткі - за кошт накіроўваючых арганізацый.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России