ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12 января 2007 г. №6 "Аб Мiжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       12 студзеня 2007 г. № 6

АБ МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ

     У   адпаведнасці   з  Палажэннем  аб  парадку   арганізацыі   і
правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых
з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. №  521,
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Правесці  з  15  па 22 красавіка 2007 г.  у  г.  Мінску  IX
Міжнародны фестываль Праваслаўных Песнапенняў.
     2. Зацвердзіць:
     прыкладзенае  Палажэнне  аб Міжнародным фестывалі  Праваслаўных
Песнапенняў;
     склад   арганізацыйнага  камітэта  IX  Міжнароднага   фестывалю
Праваслаўных Песнапенняў згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук
     
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня МГА «Грамадства      Упаўнаважаны па справах
падтрымкі хрысціянскай        рэлігій і нацыянальнасцей
культуры «Добротолюбие»                      Л.П.Гуляка
      Л.А.Густова-Рунцо                      07.12.2006
             07.12.2006
                              
УЗГОДНЕНА                     
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі
Філарэт
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
                    21.12.2006
     
                                               Дадатак
                                               да пастановы
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               12.01.2007 № 6

СКЛАД
арганізацыйнага камітэта IX Міжнароднага фестывалю Праваслаўных
Песнапенняў

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі    -   старшыня аргкамітэта (з яго згоды)
Філарэт
Патрыяршы Экзарх усяе
Беларусі
Матвейчук                     -   Міністр культуры Рэспублікі
Уладзімір Фёдаравіч               Беларусь, сустаршыня

Гуляка                        -   Упаўнаважаны па справах рэлігій і
Леанід Паўлавіч                   нацыянальнасцей, сустаршыня (з яго
                                  згоды)

Радзькоў                      -   Міністр адукацыі Рэспублікі
Аляксандр Міхайлавіч              Беларусь, сустаршыня (з яго згоды)

Русакевіч                     -   Міністр інфармацыі Рэспублікі
Уладзімір Васільевіч              Беларусь, сустаршыня (з яго згоды)

Паўлаў                        -   старшыня Мінскага гарадскога
Міхаіл Якаўлевіч                  выканаўчага камітэта, сустаршыня (з
                                  яго згоды)

Грозаў                        -   выканаўчы дырэктар выдавецтва
Уладзімір Усеваладавіч            Беларускага Экзархата, намеснік
                                  старшыні (з яго згоды)

Бутрым                        -   начальнік упраўлення сацыяльнай і
Георгій Аляксеевіч                выхаваўчай работы Міністэрства
                                  адукацыі Рэспублікі Беларусь (з яго
                                  згоды)

Гарбар                        -   генеральны дырэктар установы
Аляксандр Валянцінавіч            «Беларуская дзяржаўная ордэна
                                  Працоўнага Чырвонага Сцяга
                                  філармонія»

Густова                       -   старшыня міжнароднага грамадскага
Ларыса Аляксандраўна              аб'яднання «Грамадства падтрымкі
                                  хрысціянскай культуры
                                  «Добротолюбие», кандыдат
                                  мастацтвазнаўства, дацэнт
                                  Беларускага дзяржаўнага
                                  універсітэта культуры і мастацтваў,
                                  аўтар праекта і мастацкі кіраўнік
                                  фестывалю (з яе згоды)

Рунцо                         -   выкладчык Беларускага дзяржаўнага
Дзмітрый Уладзіміравіч            універсітэта, член міжнароднага
                                  грамадскага аб'яднання «Грамадства
                                  падтрымкі хрысціянскай культуры
                                  «Добротолюбие», выканаўчы дырэктар
                                  фестывалю (з яго згоды)

Ціхановіч                     -   народны артыст Беларусі (з яго
Аляксандр Рыгоравіч               згоды)

Чэрнік                        -   начальнік упраўлення ўстаноў
Васілій Мечыслававіч              культуры і народнай творчасці
                                  Міністэрства культуры Рэспублікі
                                  Беларусь
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               12.01.2007 № 6

ПАЛАЖЭННЕ
аб Міжнародным фестывалі Праваслаўных Песнапенняў

     1.    Дадзенае    Палажэнне   ўстанаўлівае   агульны    парадак
арганізацыі,   падрыхтоўкі  і  правядзення  Міжнароднага   фестывалю
Праваслаўных Песнапенняў (далей - фестываль).
     2.  Фестываль  праводзіцца Беларускім Экзархатам, Міністэрствам
культуры  Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважаным па  справах  рэлігій  і
нацыянальнасцей,   Міністэрствам   адукацыі   Рэспублікі   Беларусь,
Міністэрствам  інфармацыі  Рэспублікі  Беларусь,  Мінскім  гарадскім
выканаўчым камітэтам, міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Грамадства
падтрымкі    хрысціянскай   культуры   «Добротолюбие»    (далей    -
заснавальнікі).
     3.   Фестываль   праводзіцца  ў  мэтах  духоўнага  асветніцтва,
папулярызацыі  духоўнай  спадчыны  і  сучаснай  творчасці  ў  галіне
праваслаўнай культуры, развіцця і ўмацавання міжнародных  культурных
сувязей на падставе фундаментальных духоўных каштоўнасцей.
     4.  Фестываль  мае  статус міжнароднага і  прадугледжвае  ўдзел
творчых дэлегацый не менш чым з пяці замежных краін.
     5.  Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзін раз у два гады.
Канкрэтныя тэрміны яго правядзення вызначаюцца заснавальнікамі.
     6.   Месцам   правядзення   фестывалю  з'яўляюцца   арганізацыі
культуры,  праваслаўныя  храмы, канцэртныя, сцэнічныя  і  спецыяльна
абсталяваныя  пляцоўкі  г. Мінска і іншых  населеных  пунктаў,  якія
адпавядаюць   неабходным  патрабаванням  канцэртнай  і   выставачнай
дзейнасці і садзейнічаюць вырашэнню мастацкіх задач фестывалю.
     7.   Кіраўніцтва   па   падрыхтоўцы  і  правядзенні   фестывалю
ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю (далей - аргкамітэт), які
фарміруецца  з  прадстаўнікоў  дзяржаўных  органаў  (са   згоды   іх
кіраўнікоў)  і  зацікаўленых  арганізацый,  якія  прымаюць  удзел  у
правядзенні фестывалю.
     8. Аргкамітэт:
     8.1.  уносіць на разгляд заснавальнікаў прапановы па  каштарысе
выдаткаў  на арганізацыю і правядзенне фестывалю, умовах правядзення
конкурсу    і    відах    заахвочвання   ўдзельнікаў    фестывальных
мерапрыемстваў;
     8.2. разглядае і зацвярджае:
     склад рэжысёрска-пастановачнай групы;
     склад  журы,  які фарміруецца з дзеячаў культуры  і  мастацтва,
святароў;
     спіс удзельнікаў фестывалю;
     праграму правядзення фестывалю;
     фестывальную сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку;
     план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю;
     8.3.  вызначае  віды  і формы інфармацыйна-рэкламнай  падтрымкі
фестывалю;
     8.4.   вырашае   іншыя  пытанні,  звязаныя  з  падрыхтоўкай   і
правядзеннем фестывалю.
     9. Дырэкцыя фестывалю ажыццяўляе яго непасрэдную падрыхтоўку  і
правядзенне.
     Абавязкі  дырэкцыі  фестывалю выконвае  міжнароднае  грамадскае
аб'яднанне     «Грамадства    падтрымкі    хрысціянскай     культуры
«Добротолюбие».
     10. Рэжысёрска-пастановачная група:
     10.1.  уносіць  на разгляд аргкамітэта прапановы  па  стварэнні
агульнай канцэпцыі правядзення фестывалю;
     10.2. распрацоўвае сцэнарыі фестывальных мерапрыемстваў;
     10.3.  праводзіць  сумесна  з дырэкцыяй  фестывалю  рэжысёрска-
пастановачныя і рэпетыцыйныя работы.
     11.  Праграма  фестывалю  прадугледжвае правядзенне  канцэртных
выступленняў  калектываў  мастацкай  творчасці,  вечарыны   духоўнай
паэзіі  і  аўтарскай  песні,  выстаў мастацкай  творчасці,  якія  не
абмяжоўваюцца  перыядам  правядзення  фестывалю,  конкурсу   харавых
прафесійных  і  непрафесійных  (аматарскіх)  калектываў  (ансамбляў)
мастацкай творчасці, канферэнцыі і майстар-класы, дэманстрацыю іншых
відаў  і  напрамкаў  творчай дзейнасці, якія не супярэчаць  мэтам  і
задачам фестывалю.
     12. У фестывальных мерапрыемствах прымаюць удзел прафесійныя  і
непрафесійныя  (аматарскія) свецкія харавыя калектывы,  царкоўныя  і
прыходскія  хары  з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь  і  замежных
краін.
     13.  Колькасны  склад  хора не павінен перавышаць  30  чалавек,
вакальнага ансамбля - 16 чалавек. Колькасць асоб, якія суправаджаюць
творчую дэлегацыю, у тым ліку з вадзіцелямі транспартных сродкаў, не
павінна перавышаць 5 чалавек.
     14.  Склад удзельнікаў фестывалю вызначаецца аргкамітэтам пасля
папярэдняга  разгляду членамі аргкамітэта і журы конкурса  фестывалю
дасланых  заявак  на ўдзел у фестывалі, аформленых па  ўстаноўленаму
аргкамітэтам узору.
     15.  Заяўкі на ўдзел у фестывалі дасылаюцца ў тэрмін, вызначаны
аргкамітэтам,   але  не  пазней  чым  за  два  месяцы   да   пачатку
фестывальных мерапрыемстваў на адрас Беларускага Экзархата.
     16.  Заяўка змяшчае поўную назву калектыва (з указаннем адраса,
тэлефона,  факса)  і колькасны склад дэлегацыі (у тым  ліку  мужчын,
жанчын).
     17. Да заяўкі дадаюцца:
     поўны  спіс  удзельнікаў дэлегацыі (указваюцца прозвішча,  імя,
імя  па  бацьку  кіраўніка  творчай дэлегацыі,  кіраўніка  калектыву
мастацкай  творчасці,  удзельнікаў  калектыву  мастацкай  творчасці,
суправаджаючых асоб);
     поўны  спіс конкурснай і канцэртнай праграмы (з указаннем  часу
гучання кожнага твора);
     творчая  інфармацыя  аб  калектыве мастацкай  творчасці  і  яго
кіраўніку (дырыжоры);
     фота  калектыву мастацкай творчасці (каляровае не менш 10 х  15
см);
     копіі  партытур выконваемых конкурсных твораў  і  іх  запісы  ў
выкананні калектыву на лічбавых аўдыё- і відэаносьбітах.
     18.   Згода   на  ўдзел  у  фестывалі  пацвярджаецца  афіцыйным
запрашэннем аргкамітэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах.
     19. Калектывы-ўдзельнікі фестывалю прымаюць удзел:
     ва   ўсіх   фестывальных  мерапрыемствах  згодна   з   дадзеным
Палажэннем;
     у канцэртных выступленнях, месца якіх вызначае аргкамітэт;
     пераможцы  конкурсу  -  у  заключным  канцэрце  фестывалю  і  ў
складзе зводнага хора ўдзельнікаў фестывалю.
     20.  Працягласць  канцэртных выступленняў вызначае  рэжысёрска-
пастаноўчая група фестывалю.
     21.  У рамках фестывалю праводзіцца конкурс царкоўных і свецкіх
хароў   (вакальных  ансамбляў)  у  наступных  катэгорыях  па   дзвюх
узроставых групах:
     дзіцячыя хары нядзельных рэлігійных школ;
     дзіцячыя хары агульнаадукацыйных і музычных школ;
     аўтэнтычныя  фальклорныя  калектывы мастацкай  творчасці,  якія
захоўваюць традыцыі старадаўніх праваслаўных спеваў;
     дарослыя  царкоўна-прыходскія  хары  сельскіх  і  гарпасялковых
населеных пунктаў;
     дарослыя царкоўна-прыходскія хары гарадскіх населеных пунктаў;
     дарослыя  свецкія  аматарскія хары і хары спецыяльных  музычных
навучальных устаноў;
     прафесійныя харавыя калектывы мастацкай творчасці.
     22. Час конкурснага выступлення - да 20 хвілін.
     23.    Да   конкурсных   выступленняў   удзельнікаў   фестывалю
прад'яўляюцца наступныя патрабаванні:
     23.1.  харавыя  калектывы выконваюць песнапенні  на  кананічныя
тэксты  Праваслаўнай  Царквы. Для калектываў, якія  бяруць  удзел  у
конкурсе,  абавязкова выкананне песнапення знаменнага, ці  пуцявога,
ці  дэмественнага,  ці  кіеўскага,  ці  балгарскага,  ці  грэчаскага
распева  (не ў гарманізацыі) і абіходнага песнапення. Акрамя гэтага,
для  свецкіх  калектываў абавязкова выкананне  песнапення  сучаснага
аўтара;
     23.2.  абіходнае  песнапенне  выконваецца  «па  тэксце»,   гэта
значыць па тыпе падобна на глас ці на абіходную мелодыю;
     23.3.  выкананне  песнапенняў «Херувімская  песнь»  і  «Міласць
міра» не дапускаецца;
     23.4.  пажадана  выкананне песнапення, прысвечанага  беларускім
святым.
     24.   Конкурснае   выступленне   ацэньвае   журы   Міжнароднага
фестывалю Праваслаўных Песнапенняў.
     25.  Крытэрыем  ацэнкі  конкурснай  праграмы  ў  спалучэнні   з
агульнамузыкальнымі  патрабаваннямі  з'яўляецца  ўзровень  валодання
калектывамі царкоўна-богаслужэбным стылем спеваў:
     пастраенне  формы  выканання  песнапення  (уключаючы   акцэнты,
дынаміку, цэзуры);
     абмежаванне   ў  выкананні  знешняй  эфектнасці  і   заўзятасці
эмоцый;
     змястоўна-вобразнае  асмысленне  прыналежнасці  песнапення   да
пэўнага гласу (пры іх наяўнасці);
     выбар  песнапення  сучаснага  аўтара  павінен  грунтавацца   на
дачыненні  гэтага  песнапення богаслужэбна-пеўчым традыцыям  і  духу
царкоўных спеваў.
     26.  Па  выніках  рашэння журы ў кожнай  намінацыі  вызначаецца
дыпламант  і  лаўрэат конкурсу. Па рашэнні журы ўдзельнікі  конкурсу
узнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі.
     27.  Па  рашэнні аргкамітэта з асобнымі запрошанымі калектывамі
і індывідуальнымі выканаўцамі пры неабходнасці заключаюцца дагаворы,
якія  прадугледжваюць іншыя ўмовы ўдзелу ў фестывалі, не  вызначаныя
дадзеным Палажэннем.
     28.   Для   ўдзельнікаў  фестывалю  засноўваюцца  заахвочванні,
рашэнне аб узнагароджанні якімі прымаецца аргкамітэтам.
     29. Фінансаванне выдаткаў па ўтрыманні ўдзельнікаў фестывалю  ў
час    яго   правядзення   (харчаванне,   пражыванне,   экскурсійнае
абслугоўванне  і  іншае) ажыццяўляецца за кошт сродкаў  фестывалю  ў
адпаведнасці з зацверджаным каштарысам.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России