ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2006 г. № 1765
АБ НАЗНАЧЭННІ І ВЫЗВАЛЕННІ НЕКАТОРЫХ СЛУЖБОВЫХ АСОБ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Назначыць у парадку пераводу:
Амарына Уладзіміра Віктаравіча намеснікам Міністра фінансаў
Рэспублікі Беларусь;
Білейчыка Аляксандра Уладзіміравіча намеснікам Міністра
юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
Мальца Уладзіміра Міхайлавіча намеснікам Міністра архітэктуры
і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь;
Страмука Валерыя Уладзіміравіча намеснікам Начальніка
Беларускай чыгункі;
Шчоткіну Мар'яну Акіндзінаўну намеснікам Міністра працы і
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
Шчэрбу Івана Іванавіча намеснікам Міністра транспарту і
камунікацый Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады начальніка
ўпраўлення транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь.
2. Вызваліць:
Грыгор'ева Юрыя Аляксандравіча і Кузняцова Сяргея
Валянцінавіча ад пасад намеснікаў Старшыні Камітэта па матэрыяльных
рэзервах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з
пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35
Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
Локіса Уладзіміра Пятровіча ад пасады намесніка Міністра працы
і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Сакалоўскага Леаніда
Віктаравіча ад пасады намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва
Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8
пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003
года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»).
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі