ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2006 г. № 1755
АБ НАКІРАВАННІ ГРУПЫ Ў Г. МАСКВУ (РАСІЙСКАЯ
ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Лічыць накіраванай у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) для
правядзення кансультацый з расійскім бокам па праекту Пагаднення
паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб
парадку размеркавання і пераліку ў адпаведныя бюджэты Рэспублікі
Беларусь і Расійскай Федэрацыі вывазных мытных пошлін на нафту сырую
і на асобныя катэгорыі тавараў, вырабленых з нафты, якая паходзіць з
тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, і экспартуемых з тэрыторыі Рэспублікі
Беларусь, групу ў наступным складзе:
з 18 па 21 снежня 2006 г.
Кабякоў - Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі
Андрэй Уладзіміравіч Беларусь (кіраўнік групы)
з 17 па 21 снежня 2006 г.
Найдуноў - намеснік Міністра эканомікі
Уладзімір Андрэевіч
Шунько - намеснік Міністра фінансаў
Іван Сцяпанавіч
Пакрыццё расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявіць па
фактычных затратах.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі