Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 декабря 2006 г. №1683
"Аб камандзiраваннi У.I.Семашкi, А.У.Азярца i Э.Ф.Таўпянца ў г.Маскву (Расiйская Федэрацыя)"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 снежня 2006 г. № 1683
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ У.І.СЕМАШКІ, А.У.АЗЯРЦА І
Э.Ф.ТАЎПЯНЦА Ў Г. МАСКВУ (РАСІЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Лічыць камандзіраванымі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя):
з 17 па 18 снежня 2006 г. Першага намесніка Прэм'ер-міністра
Рэспублікі Беларусь Семашку Уладзіміра Ільіча і першага намесніка
Міністра энергетыкі Таўпянца Эдуарда Фёдаравіча для ўзгаднення з
кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром» цэн і ўмоў
пастаўкі прыроднага газу ў Рэспублiку Беларусь у 2007-2011 гадах;
з 17 па 20 снежня 2006 г. Міністра энергетыкі Азярца
Аляксандра Уладзіміравіча для ўзгаднення з кіраўніцтвам адкрытага
акцыянернага таварыства «Газпром» цэн і ўмоў пастаўкі прыроднага
газу ў Рэспублiку Беларусь у 2007-2011 гадах, а таксама для ўдзелу ў
пасяджэнні савета дырэктараў сумеснага беларуска-расійскага
адкрытага акцыянернага таварыства «Белгазпромбанк».
Пакрыццё расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявіць па
фактычных затратах.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі