ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 1 ноября 2006 г. №1449 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     1 лістапада 2006 г. № 1449

АБ ПРАВЯДЗЕННІ НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫІ «НАШЫ
ДЗЕЦІ»

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Правесці  з  20  снежня 2006 г.  па  10  студзеня  2007  г.
навагоднюю  дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх
органаў  дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў, Мінскага гарвыканкома
і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
     2. Міністэрству адукацыі:
     да  11  снежня  2006  г.  зацвердзіць  пералік  рэспубліканскіх
органаў   дзяржаўнага   кіравання,  грамадскіх   аб’яднанняў,   якім
прапанавана  прыняць  удзел  у навагодняй  дабрачыннай  акцыі  «Нашы
дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый;
     пры   неабходнасці   па  ўзгадненню  з  зацікаўленымі   ўносіць
змяненні ў названы пералік.
     3.  Кіраўнікам  рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага  кіравання,
мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй
дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», наведаць дзіцячыя дамы, у  тым  ліку
сямейнага тыпу, школы-інтэрнаты, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем'і,
якія  выхоўваюць  дзяцей-інвалідаў,  цэнтры  карэкцыйна-развіваючага
навучання  і  рэабілітацыі, дзіцячыя сацыяльныя  прытулкі,  дзіцячыя
бальніцы з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Калядамі, уручэння
ім  падарункаў,  аказання  дапамогі ў  вырашэнні  ў  адпаведнасці  з
заканадаўствам існуючых праблем.
     Рэкамендаваць  грамадскім аб’яднанням і іншым юрыдычным  асобам
далучыцца да названай акцыі.
     4.  Правесці ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
ў  снежні  2006  г.* у г. Мінску на базе дзяржаўнай установы  «Палац
Рэспублікі»  Кіраўніцтва  справамі  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь
дабрачыннае  навагодняе свята для дзяцей ва  ўзросце  8-14  гадоў  з
ліку:
     дзяцей-сірот,  дзяцей,  якія засталіся без  бацькоўскай  апекі,
выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзяцей-інвалідаў;
     дзяцей   са  шматдзетных  і  малазабяспечаных  сем’яў,   сем’яў
бежанцаў;
     дзяцей   з   сем’яў  ваеннаслужачых,  асоб  начальствуючага   і
радавога    саставу   органаў   унутраных   спраў    і    фінансавых
расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях,
якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў
воінскай  службы  (службовых абавязкаў); з сем’яў  работнікаў,  якія
абслугоўвалі воінскія кантынгенты ў Афганістане або іншых дзяржавах,
на тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, якія загінулі (памерлі) або
сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;
     дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
     навучэнцаў,  якія  ўзнагароджаны па выніках  раённых,  абласных
(мінскай гарадской), рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых
конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў;
     навучэнцаў, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце.
______________________________
     *Дата правядзення ўзгадняецца з Кіраўніком дзяржавы.

     Устанавіць,  што  ў дабрачынным навагоднім свяце  ў  г.  Мінску
прымаюць  удзел  ад Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай,  Гродзенскай  і
Магілёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мінскай вобласці  -
300  і  г.  Мінска  - 1570 дзяцей у адпаведнасці са  спіскамі,  якія
ўзгадняюцца аблвыканкомамі і Мінскім гарвыканкомам.
     Прыняць   да  ведама,  што  на  дабрачыннае  навагодняе   свята
прадугледжваецца  ў якасці рэзерву 30 падарункаў  і  251  білет  без
падарунка    для    суправаджаючых   групы   дзяцей,   прадстаўнікоў
рэспубліканскіх   органаў   дзяржаўнага   кіравання   і   грамадскіх
аб’яднанняў.
     Рэкамендаваць  аблвыканкомам і Мінскаму  гарвыканкому  правесці
26-30  снежня 2006 г. з удзелам кіраўніцтва аблвыканкомаў і Мінскага
гарвыканкома   аналагічныя  мерапрыемствы  ў  абласных   цэнтрах   і
г. Мінску, а таксама дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей ва ўсіх
гарадах   і  раёнах  краіны  ў  час  школьных  канікулаў  з  удзелам
кіраўніцтва гарадоў і раёнаў.
     5.  Стварыць  арганізацыйны камітэт  па  правядзенню  ў  снежні
2006  г.  у  г. Мінску дабрачыннага навагодняга свята для  дзяцей  у
складзе згодна з дадаткам.
     Дадзенаму   арганізацыйнаму  камітэту  вызначыць   расходы   на
арганізацыю і правядзенне свята.
     6.  Аблвыканкомам  забяспечыць дастаўку дзіцячых  дэлегацый  на
дабрачыннае навагодняе свята ў г. Мінск і назад.
     Мінскаму    гарвыканкому    арганізаваць    пры    неабходнасці
пражыванне, харчаванне і культурную праграму для дэлегацый абласцей.
     7.  Фінансаванне расходаў па правядзенню навагодняй дабрачыннай
акцыі  «Нашы  дзеці»  ажыццявіць за кошт сродкаў,  прадугледжаных  у
рэспубліканскім   бюджэце   рэспубліканскім   органам    дзяржаўнага
кіравання  на цэнтралізаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных
сродкаў і эканоміі каштарыса расходаў.
     Рэкамендаваць   мясцовым  выканаўчым  і   распарадчым   органам
ажыццяўляць  фінансаванне названага мерапрыемства  за  кошт  сродкаў
мясцовых  бюджэтаў, пазабюджэтных асігнаванняў  і  сродкаў  з  іншых
крыніц, якія не забаронены заканадаўствам.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі

     
                                                 Дадатак
                                                 да пастановы
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 01.11.2006 № 1449

СКЛАД
арганізацыйнага камітэта па правядзенню ў снежні 2006 г. у г. Мінску
дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей

Косінец                 - Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі
Аляксандр Мікалаевіч      Беларусь (старшыня арганізацыйнага
                          камітэта)

Матвейчук               - Міністр культуры (намеснік старшыні
Уладзімір Фёдаравіч       арганізацыйнага камітэта)

Радзькоў                - Міністр адукацыі (намеснік старшыні
Аляксандр Міхайлавіч      арганізацыйнага камітэта)

Ананіч                  - першы намеснік Міністра інфармацыі
Лілія Станіславаўна

Бутрым                  - начальнік упраўлення сацыяльнай і
Георгій Аляксеевіч        выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі

Волкаў                  - дырэктар дзяржаўнай установы «Палац
Пётр Андрэевіч            Рэспублікі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта
                          Рэспублікі Беларусь

Дрыга                   - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення -
Ірына Уладзіміраўна       начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай
                          палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення
                          Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі
                          Беларусь

Заваротнава             - галоўны саветнік аддзела па справах спорту,
Алена Уладзіміраўна       сям’і і моладзі ўпраўлення сацыяльна-
                          культурнай сферы Апарату Савета Міністраў
                          Рэспублікі Беларусь

Кавалёва                - намеснік Міністра адукацыі
Таццяна Мікалаеўна

Кавалёў                 - першы сакратар Цэнтральнага камітэта
Леанід Леанідавіч         грамадскага аб’яднання «Беларускі
                          рэспубліканскі саюз моладзі»

Мікша                   - намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў
Аляксандр Сяргеевіч       Беларусі

Мітрошанка              - начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці
Ірына Уладзіміраўна       і дзецям упраўлення арганізацыі медыцынскай
                          дапамогі Міністэрства аховы здароўя

Паланевіч               - начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі
Сяргей Віктаравіч         Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Рылатка                 - першы намеснік Міністра культуры
Уладзімір Пятровіч

Саламаха                - першы намеснік Старшыні Нацыянальнай
Аляксандр Пятровіч        дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

Харкавец                - першы намеснік Міністра фінансаў
Андрэй Міхайлавіч

Свянціцкі               - першы намеснік Міністра гандлю
Міхаіл Іванавіч

Сівалобава              - начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна       сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі
                          Беларусь

Філістовіч              - намеснік Міністра ўнутраных спраў -
Віктар Леанідавіч         начальнік галоўнага ўпраўлення міліцыі
                          грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі

Ціцянкоў                - намеснік старшыні Мінскага гарвыканкома
Міхаіл Сяргеевіч

Юшкевіч                 - намеснік Міністра лясной гаспадаркі
Мікалай Тарасавіч


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России