Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 октября 2006 г. №1335
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Арабскай Рэспублiкi Егiпет аб супрацоўнiцтве ў барацьбе са злачыннасцю i падпiсаннi названага Пагаднення"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 кастрычніка 2006 г. № 1335
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ АРАБСКАЙ
РЭСПУБЛІКІ ЕГІПЕТ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ СА
ЗЛАЧЫННАСЦЮ І ПАДПІСАННІ НАЗВАНАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі
зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення
паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет
аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю (прыкладаецца)* і
падпісанні названага Пагаднення.
______________________________
*Не рассылаецца.
Адобрыць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект
дадзенага Пагаднення.
Упаўнаважыць Міністра ўнутраных спраў Навумава Уладзіміра
Уладзіміравіча на правядзенне перагавораў па праекту гэтага
Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не
маюць прынцыповага характару, а пры дасягненні дамоўленасці ў межах
адобранага праекта - на падпісанне названага Пагаднення.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі