ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 октября 2006 г. №1293 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй i падпiсаннi дадзенага Пагаднення"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    2 кастрычніка 2006 г. № 1293

АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ ЛІТОЎСКАЙ
РЭСПУБЛІКІ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ГАЛІНЕ НАВУКІ І
ТЭХНАЛОГІЙ І ПАДПІСАННІ ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.   Прыняць  прапанову  Дзяржаўнага  камітэта  па   навуцы   і
тэхналогіях,    узгодненую   з   Міністэрствам    замежных    спраў,
Міністэрствам   юстыцыі  і  іншымі  зацiкаўленымi,  аб   правядзенні
перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
Урадам  Лiтоўскай  Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў  галіне  навукі  і
тэхналогій і падпісанні дадзенага Пагаднення.
     2.   Зацвердзіць  праект  Пагаднення  паміж  Урадам  Рэспублікі
Беларусь  і Урадам Лiтоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве  ў  галіне
навукі  і тэхналогій (прыкладаецца)* у якасці асновы для правядзення
перагавораў.
______________________________
     *Не рассылаецца.

     3.  Упаўнаважыць  Старшыню Дзяржаўнага  камітэта  па  навуцы  і
тэхналогіях Мацюшкова Уладзіміра Ягоравіча:
     на  правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж  Урадам
Рэспублікі  Беларусь і Урадам Лiтоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве
ў  галіне  навукі і тэхналогій, дазволіўшы ўносіць у яго  ў  выпадку
неабходнасці  змяненні  і  дапаўненні, якія  не  маюць  прынцыповага
характару;
     на  падпісанне дадзенага Пагаднення пры дасягненні дамоўленасці
ў межах зацверджанага праекта.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі                                С.Сідорскі
Беларусь


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России