ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 сентября 2006 г. №1254 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2002 г. N 1423"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      23 верасня 2006 г. № 1254

АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ І ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД
14 КАСТРЫЧНІКА 2002 Г. № 1423

     У  адпаведнасці  з Законам Рэспублікі Беларусь  ад  12  чэрвеня
2006  года  «О  внесении изменений и дополнений в  некоторые  законы
Республики   Беларусь  по  вопросам  образования»  Савет   Міністраў
Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Унесці ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад
14  кастрычнiка  2002  г.  №  1423  «Аб  зацвярджэнні  Палажэння  аб
размеркаваннi   выпускнiкоў,   якiя   вучацца   за   кошт    сродкаў
рэспублiканскага  i  (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах  адукацыi,
што   забяспечваюць  атрыманне  прафесiянальна-тэхнiчнай,   сярэдняй
спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь» (Национальный
реестр  правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 119, 5/11320;
2004 г., № 2, 5/13583) наступныя змяненні і дапаўненні:
     1.1.  у  назве,  пункце 1 словы «выпускнiкоў, якiя  вучацца  за
кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах
адукацыi,   што  забяспечваюць  атрыманне  прафесiянальна-тэхнiчнай,
сярэдняй  спецыяльнай  i  вышэйшай адукацыi ў  Рэспублiцы  Беларусь»
замяніць   словамі  «выпускнiкоў  устаноў  адукацыі,  якiя  атрымалі
прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю
ў  дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспублiканскага
i (або) мясцовых бюджэтаў»;
     1.2. у Палажэнні аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца  за
кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах
адукацыi,   што  забяспечваюць  атрыманне  прафесiянальна-тэхнiчнай,
сярэдняй  спецыяльнай  i  вышэйшай адукацыi ў  Рэспублiцы  Беларусь,
зацверджаным гэтай пастановай:
     1.2.1.  у  назве,  пунктах  1, 3, 4  словы  «выпускнiкоў,  якiя
вучацца  за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых  бюджэтаў
ва  ўстановах  адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-
тэхнiчнай,  сярэдняй  спецыяльнай i вышэйшай адукацыi  ў  Рэспублiцы
Беларусь»  і  словы  «выпускнiкоў,  якiя  вучацца  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага  i  (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах  адукацыi»
замяніць   словамі  «выпускнiкоў  устаноў  адукацыі,  якiя  атрымалі
прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю
ў  дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспублiканскага
i (або) мясцовых бюджэтаў»;
     1.2.2. пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «2.    Палажэнне    з'яўляецца   абавязковым   для    выканання
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi  дзяржаўнымі
арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовымi
выканаўчымi i распарадчымi органамi, арганiзацыямi, установамі, якiя
забяспечваюць    атрыманне    прафесiянальна-тэхнiчнай,     сярэдняй
спецыяльнай   i  вышэйшай  адукацыi  (далей  -  установы   адукацыi)
незалежна  ад іх падпарадкаванасці, а таксама для выпускнiкоў,  якiя
атрымалі прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую
адукацыю  ў  дзённай  форме  атрымання  адукацыі  за  кошт   сродкаў
рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.»;
     1.2.3. частку першую пункта 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «5.   Выпускнiкі,   якiя   атрымалі   прафесiянальна-тэхнiчную,
сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання
адукацыі  за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў
і  накiраваны на работу па размеркаванню, лiчацца маладымі  рабочымі
(служачымі),  маладымі спецыялiстамі (далей - маладыя  спецыялiсты),
абавязаны  адпрацаваць па размеркаванню адзін год - пасля  атрымання
прафесiянальна-тэхнічнай адукацыі,  два  гады  -   пасля   атрымання
сярэдняй  спецыяльнай або вышэйшай адукацыі. Указаны  тэрмін  работы
пачынаецца  з  дня  заключэння  працоўнага  дагавора  паміж  маладым
спецыялістам і наймальнікам.»;
     1.2.4.  у  частцы  першай  пункта 6, частцы  трэцяй  пункта  7,
пункце   21   словы  «міністэрствы,  іншыя  рэспублiканскiя   органы
дзяржаўнага  кiравання»  замяніць  словамі  «рэспублiканскiя  органы
дзяржаўнага кiравання, iншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя
Ураду Рэспублікі Беларусь» у адпаведным склоне;
     1.2.5. у пункце 9:
     у  частцы  першай  словы «міністэрстваў і іншых рэспублiканскiх
органаў  дзяржаўнага  кiравання» замяніць  словамі  «рэспублiканскiх
органаў   дзяржаўнага   кiравання,  iншых  дзяржаўных   арганізацый,
падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь»;
     пасля часткі першай дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:
     «Арганiзацыі,  якія  не  маюць  магчымасці  працаўладкаваць  па
размеркаванню  заяўленых раней выпускнiкоў,  павінны  паведаміць  аб
гэтым  ва  ўстанову адукацыі не пазней чым за два месяцы да  пачатку
работы камiсiі па персанальнаму размеркаванню.»;
     часткі  другую  і  трэцюю лічыць адпаведна  часткамі  трэцяй  і
чацвёртай;
     1.2.6.   пункт   11  дапоўніць  часткамі  чацвёртай   і   пятай
наступнага зместу:
     «Правам  першачарговага  размеркавання карыстаюцца  выпускнікі,
якія  маюць  нагрудныя знакі «Лаўрэат спецыяльнага фонду  Прэзідэнта
Рэспублікі  Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных  навучэнцаў  і
студэнтаў»  і  «Лаўрэат  спецыяльнага  фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі
Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі».
     Выпускнікі,  якія  атрымалі  сярэднюю  спецыяльную  i  вышэйшую
адукацыю  за  кошт  уласных сродкаў, па іх згодзе  накіроўваюцца  на
работу   ўстановай   адукацыі   на  месцы,   што   засталіся   пасля
размеркавання  выпускнікоў, якія атрымалі сярэднюю  спецыяльную  або
вышэйшую  адукацыю за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых
бюджэтаў.»;
     1.2.7. пункт 13 выключыць;
     1.2.8. у пункце 19:
     у  частцы  другой  словы  «мiнiстэрствы, iншыя  рэспублiканскiя
органы дзяржаўнага кiравання» замяніць словамі «установы адукацыі»;
     частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Пры  ўзнiкненнi  абставiн, указаных у пунктах 15-18  дадзенага
Палажэння,   установы   адукацыi  маюць   права   вырашаць   пытаннi
пераразмеркавання    або    выдаваць    даведку    аб    самастойным
працаўладкаваннi выпускнікам на працягу аднаго года пасля  атрымання
прафесіянальна-тэхнічнай  адукацыі, двух  гадоў  -  пасля  атрымання
сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі.»;
     дапоўніць пункт часткай чацвёртай наступнага зместу:
     «Установа     адукацыі    выдае    даведку    аб    самастойным
працаўладкаваннi   маладым   спецыялістам,   якія   не   адпрацавалі
ўстаноўлены тэрмін па размеркаванню і вярнулі сродкі, затрачаныя  на
іх  падрыхтоўку  з  рэспубліканскага і (або)  мясцовых  бюджэтаў,  у
адпаведны бюджэт.»;
     1.2.9. пункт 20 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:
     «Пасведчанне аб накіраванні на работу і даведка аб  самастойным
працаўладкаваннi з’яўляюцца бланкамі строгага ўліку.»;
     1.2.10. пункт 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «22.  Маладым  спецыялістам па заканчэнні  вучобы  ва  ўстанове
адукацыi  даецца  адпачынак працягласцю  ў  адзiн  каляндарны  месяц
незалежна ад таго, калi ў іх былі апошнiя канiкулы.
     Маладым  спецыялістам, якія атрымалі сярэднюю  спецыяльную  або
вышэйшую  адукацыю, выплачваецца грашовая дапамога ў памеры месячнай
стыпендыi,  назначанай  ім у апошнiм семестры,  тым,  якія  атрымалі
прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю, - з разлiку  тарыфнай  стаўкi  па
прысвоенай   ім   квалiфiкацыi  (разраду,  класу,   катэгорыi)   або
адпаведнага акладу.
     Выплата   грашовай  дапамогі,  адзначанай   у   частцы   другой
дадзенага пункта, ажыццяўляецца наймальнікам у месячны тэрмін  пасля
заключэння  працоўнага  дагавора з  маладым  спецыялістам  у  поўным
памеры незалежна ад колькасці выкарыстаных ім дзён адпачынку.
     Маладым  спецыялістам, якія атрымалі сярэднюю  спецыяльную  або
вышэйшую   адукацыю  па  педагагiчных  спецыяльнасцях,  выплачваецца
грашовая  дапамога за 45 каляндарных дзён за кошт бюджэтных  сродкаў
установай  адукацыі з разлiку месячнай стыпендыi,  назначанай  ім  у
апошнім семестры.
     У  выпадку, калi маладыя спецыялісты не атрымлiвалі стыпендыi ў
апошнiм перад выпускам семестры, ім выплачваецца адпаведная грашовая
дапамога  з  разлiку  сацыяльнай  стыпендыi,  устаноўленай  на  дату
выпуску.»;
     1.2.11. пункт 26 выключыць;
     1.2.12. пункт 27 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «27.  Наймальніку  незалежна  ад формы  ўласнасці  забараняецца
прымаць  на  работу  выпускнікоў без пасведчання аб  накіраванні  на
работу або даведкі аб самастойным працаўладкаванні на працягу аднаго
года пасля атрымання прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, двух гадоў -
пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі.
     Наймальнік  павінен у трохдзённы тэрмін пісьмова паведаміць  ва
ўстанову  адукацыі  аб  прыёме  на работу  або  звальненні  маладога
спецыяліста на працягу аднаго года пасля атрымання ім прафесіянальна-
тэхнічнай   адукацыі,   двух  гадоў  -  пасля   атрымання   сярэдняй
спецыяльнай або вышэйшай адукацыі.»;
     1.2.13. пункт 28 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «28.  Звальненне маладых спецыялiстаў або перавод iх на работу,
якая  не  звязана  з  атрыманай  спецыяльнасцю,  квалiфiкацыяй,   да
заканчэння    абавязковага   тэрмiну   работы    па    размеркаванню
забараняецца, за выключэннем звальнення па iнiцыятыве наймальнiка за
парушэнні  працоўнай  дысцыпліны  i  ў  выпадках,  прадугледжаных  у
пунктах  1  (у адносiнах да лiквiдацыi арганiзацыi), 2 i 6  артыкула
42, пунктах 1-4 артыкула 44 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
     Наймальнік,   які   адмаўляе  ў  прыёме  на   работу   маладому
спецыялісту, абавязаны ў адпаведнасці з часткай другой  артыкула  16
Працоўнага   кодэкса  Рэспублiкi  Беларусь  па  яго   запатрабаванню
паведаміць аб матывах адмовы ў трохдзённы тэрмін. Малады спецыяліст,
які атрымаў адмову наймальніка ў прыёме на работу, павінен звярнуцца
ва ўстанову адукацыі за новым накіраваннем на работу. Пры адсутнасці
заяўленых  месцаў  для  працаўладкавання  ўстанова  адукацыі   выдае
выпускніку даведку аб самастойным працаўладкаванні.
     Малады  спецыяліст  на працягу аднаго года пасля  атрымання  ім
прафесіянальна-тэхнічнай  адукацыі, двух  гадоў  -  пасля  атрымання
сярэдняй  спецыяльнай  або вышэйшай адукацыі  павінен  у  трохдзённы
тэрмін  пісьмова паведаміць ва ўстанову адукацыі аб прыёме на работу
або звальненні.»;
     1.3. у дадатаку да гэтага Палажэння:
     1.3.1.  у  грыфе «Дадатак» словы «выпускнiкоў, якiя вучацца  за
кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах
адукацыi,   што  забяспечваюць  атрыманне  прафесiянальна-тэхнiчнай,
сярэдняй  спецыяльнай  i  вышэйшай адукацыi ў  Рэспублiцы  Беларусь»
замяніць   словамі  «выпускнiкоў  устаноў  адукацыі,  якiя  атрымалі
прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю
ў  дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспублiканскага
i (або) мясцовых бюджэтаў»;
     1.3.2.     форму    2    пасля    радка    «па    спецыяльнасцi
__________» дапоўніць радком «за  кошт  сродкаў___________________»;
     1.3.3. у форме 3:
     пасля             радка            «па            спецыяльнасцi
____________________________________________» дапоўніць  радком  «за
кошт сродкаў ________________________________________»;
     словы    «выпускнiкоў,   якiя   вучацца   за    кошт    сродкаў
рэспублiканскага  i  (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах  адукацыi,
што   забяспечваюць  атрыманне  прафесiянальна-тэхнiчнай,   сярэдняй
спецыяльнай  i  вышэйшай  адукацыi ў Рэспублiцы  Беларусь»  замяніць
словамі «выпускнiкоў устаноў адукацыі, якiя атрымалі прафесiянальна-
тэхнiчную,  сярэднюю  спецыяльную або вышэйшую  адукацыю  ў  дзённай
форме  атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспублiканскага  i  (або)
мясцовых бюджэтаў».
     2.   Дадзеная   пастанова  ўступае  ў  сілу  пасля   афіцыйнага
апублікавання.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России