Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25 августа 2006 г. №1080
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне мастацтваў i культуры i падпiсаннi гэтага Пагаднення"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 жніўня 2006 г. № 1080
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ ПАЎДНЁВА-
АФРЫКАНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ГАЛІНЕ
МАСТАЦТВАЎ І КУЛЬТУРЫ І ПАДПІСАННІ ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з
Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні
перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне
мастацтваў і культуры і падпісанні гэтага Пагаднення.
Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Паўднёва-
Афрыканскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне мастацтваў і
культуры (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Мартынава Сяргея
Мікалаевіча на правядзенне перагавораў па праекту дадзенага
Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго неабходныя змяненні і
дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, і ў выпадку
дасягнення дамоўленасці ў межах зацверджанага праекта - на
падпісанне гэтага Пагаднення.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі