ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 августа 2006 г. №1063 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 2003 г. N 285"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      19 жніўня 2006 г. № 1063

АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ І ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 20 ЛЮТАГА
2003 Г. № 285

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.   Унесці   ў   Статут   дзяржаўнай  установы   «Нацыянальная
бібліятэка   Беларусі»,  зацверджаны  пастановай  Савета   Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2003 г. № 285 (Национальный  реестр
правовых  актов  Республики  Беларусь,  2003  г.,  №  31,  5/12089),
змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).
     2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 ліпеня 2006 г.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Савета Міністраў
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               20.02.2003 № 285
                                               (у рэдакцыі пастановы
                                               Савета Міністраў
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               19.08.2006 № 1063)

СТАТУТ
дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»

                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.   Дзяржаўная  ўстанова  «Нацыянальная  бібліятэка  Беларусі»
(далей  -  бібліятэка) - галоўная універсальная навуковая бібліятэка
дзяржавы,  носьбіт агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбніца
культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці, рэспубліканскі
інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр.
     2.  Бібліятэка  з'яўляецца юрыдычнай  асобай,  мае  адасобленую
маёмасць,  самастойны баланс, рахункі ў банках, у тым ліку валютныя,
круглую  пячатку  з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі  Беларусь  і
сваім найменнем, штампы, бланкі, уласную сімволіку.
     3.     Бібліятэка    з'яўляецца    дзяржаўнай,    нацыянальнай,
універсальнай, публічнай бібліятэкай.
     4.   У   сваёй  дзейнасці  бібліятэка  кіруецца  заканадаўствам
Рэспублікі   Беларусь,   рэкамендацыямі  ЮНЕСКА   для   нацыянальных
бібліятэк,    міжнароднымі   дагаворамі,   заключанымі   Рэспублікай
Беларусь, дадзеным Статутам.
     5. Бібліятэка падпарадкоўваецца Міністэрству культуры.
     6. Поўнае найменне бібліятэкі:
     на   беларускай   мове  -  дзяржаўная  ўстанова   «Нацыянальная
бібліятэка Беларусі»;
     на  рускай  мове  -  государственное  учреждение  «Национальная
библиотека Беларуси»;
     скарочанае найменне бібліятэкі:
     на беларускай мове - Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
     на рускай мове - Национальная библиотека Беларуси.
     7. Бібліятэка з'яўляецца:
     агульнадзяржаўным   сховішчам   нацыянальнага    дакумента    і
беларусікі,  а  таксама замежных дакументаў, якія  маюць  навуковую,
культурную і мастацкую каштоўнасць;
     дэпазітарыем матэрыялаў ААН і ЮНЕСКА;
     міжгаліновым дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь;
     цэнтрам рэспубліканскага дакументаабмену;
     каардынацыйным і метадычным цэнтрам рэспубліканскага значэння;
     нацыянальным цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента;
     цэнтрам карпаратыўнай каталагізацыі;
     рэспубліканскім    цэнтрам    аўтаматызаванай     інфармацыйна-
бібліятэчнай сістэмы;
     навукова-даследчай     установай     па     бібліятэказнаўству,
бібліяграфазнаўству, кнігазнаўству.
     8. Бібліятэка мае права:
     самастойна   вызначаць  змест  і  формы   сваёй   дзейнасці   ў
адпаведнасці   з  заканадаўствам,  мэтамі,  задачамі  і   функцыямі,
зацверджанымі дадзеным Статутам;
     ажыццяўляць   у  адпаведнасці  з  заканадаўствам   і   дадзеным
Статутам  прадпрымальніцкую дзейнасць, у тым ліку  аказваць  платныя
паслугі, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам культуры;
     адкрываць  у  парадку, устаноўленым заканадаўствам,  рахункі  ў
банках, у тым ліку валютныя;
     вызначаць  крыніцы  камплектавання  інфармацыйных  рэсурсаў   і
бібліятэчных фондаў;
     фарміраваць   абменныя  бібліятэчныя  фонды  для   ажыццяўлення
ўнутрырэспубліканскага і міжнароднага дакументаабмену;
     выключаць  і  рэалізоўваць дакументы з  бібліятэчных  фондаў  у
адпаведнасці з заканадаўствам;
     вызначаць   умовы  ўзаемадзеяння  паміж  удзельнікамі   сістэмы
карпаратыўнай каталагізацыі;
     зацвярджаць  па  ўзгадненню  з Міністэрствам  культуры  Правілы
карыстання бібліятэкай;
     прымаць  меры  па кампенсацыі ўрону, нанесенага карыстальнікамі
бібліятэкі, у адпаведнасці з заканадаўствам;
     вызначаць  умовы выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў на  аснове
дагавораў з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
     часова  вывозіць дакументы з бібліятэчных фондаў за межы краіны
ў адпаведнасці з заканадаўствам;
     удзельнічаць  на  конкурснай  ці  іншай  аснове  ў   рэалізацыі
дзяржаўных праграм развіцця бібліятэчнай справы;
     узаемадзейнічаць  з  бібліятэкамі і іншымі ўстановамі  замежных
краін,  у  тым ліку заключаць дагаворы аб супрацоўніцтве, уваходзіць
ва  ўстаноўленым  парадку  ў  міжнародныя  бібліятэчна-інфармацыйныя
арганізацыі, удзельнічаць у рэалізацыі міжнародных і іншых праграм у
галіне бібліятэчнай справы;
     выкарыстоўваць  у  рэкламных ці іншых мэтах  уласнае  найменне,
сімволіку,    выявы    свайго   будынка,   рэпрадукцыі    культурных
каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі, а таксама даваць
такое  права  іншым  юрыдычным і фізічным асобам  у  адпаведнасці  з
заканадаўствам;
     страхаваць сваю маёмасць;
     засноўваць сродкі масавай інфармацыі.
     9.   Бібліятэка  можа  ад  свайго  імя  набываць  маёмасныя   і
асабістыя  немаёмасныя правы, у тым ліку на аб'екты  інтэлектуальнай
уласнасці,  і  несці абавязацельствы, быць істцом  ці  адказчыкам  у
судзе.
     10.  Бібліятэка  нясе  адказнасць па сваіх  абавязацельствах  у
адпаведнасці з заканадаўствам.
     11.  Бібліятэка забяспечвае грамадзянам раўнапраўны  доступ  да
інфармацыйных рэсурсаў.
     12.  Карыстанне бібліятэкай бясплатнае, апрача дадатковых відаў
паслуг, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
     13.  Фонд  бібліятэкі  як асабліва каштоўны  аб'ект  гісторыка-
культурнай  спадчыны знаходзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам  на
асобым рэжыме аховы.
     14.    Дзейнасць   бібліятэкі   накіравана   на   садзейнічанне
духоўнаму,  культурнаму, сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю  народа
краіны.
     15.     Інфармацыйныя     рэсурсы     бібліятэкі     з'яўляюцца
агульнадаступнымі. Абмежаванні па іх выкарыстанню вызначаюцца толькі
ў  мэтах  аховы асабліва рэдкіх і каштоўных дакументаў, а таксама  ў
выпадках,  прадугледжаных заканадаўствам. Інфармацыя аб наяўнасці  ў
бібліятэцы    дакументаў    абмежаванага    карыстання    з'яўляецца
агульнадаступнай.
     16.    Месцазнаходжанне   бібліятэкі:   г.   Мінск,    праспект
Незалежнасці, 116.
                                  
                               ГЛАВА 2
          МЭТА, ЗАДАЧЫ, ФУНКЦЫІ І ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ БІБЛІЯТЭКІ
                                  
     17.    Асноўнай    мэтай   дзейнасці   бібліятэкі    з'яўляецца
задавальненне    універсальных   інфармацыйных   і   сацыякультурных
патрэбнасцей грамадства.
     18. Асноўныя задачы бібліятэкі:
     фарміраванне грамадска значных інфармацыйных рэсурсаў;
     забеспячэнне  доступу  ўсіх грамадзян  Рэспублікі  Беларусь  да
нацыянальных  і сусветных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама  доступу
грамадзян  іншых краін да інфармацыі аб Беларусі, яе  дасягненнях  у
розных галінах дзейнасці;
     інфармацыйнае      забеспячэнне     інавацыйнай      дзейнасці,
папулярызацыя дасягненняў у галіне інавацыйнай дзейнасці рэспублікі;
     навукова-даследчая   дзейнаць  у   галіне   бібліятэказнаўства,
бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства;
     каардынацыя дзейнасці бібліятэк і інфармацыйных арганізацый  па
фарміраванню адзінай інфармацыйнай прасторы.
     19.  У адпаведнасці з асноўнымі задачамі бібліятэка як галоўная
універсальная    навуковая   бібліятэка    краіны,    рэспубліканскі
інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр выконвае наступныя функцыі:
     фарміруе,   зберагае,   пастаянна   захоўвае   і   прадастаўляе
карыстальнікам найбольш поўны збор айчынных дакументаў і беларусікі,
навукова значных замежных дакументаў;
     набывае  ў  першачарговым парадку бібліятэчныя зборы ў  вядомых
пісьменнікаў,  дзеячаў культуры і навукі, а таксама ў  букіністычных
кнігарнях і на аўкцыёнах;
     фарміруе  фонды  на  ўсіх  відах  носьбітаў  інфармацыі  шляхам
атрымання   абавязковых  бясплатных  экзэмпляраў  дакументаў,   якія
выдаюцца  ў Рэспубліцы Беларусь, закупкі дакументаў, дакументаабмену
(у  тым  ліку  міжнароднага)  і  іншых  паступленняў  дакументаў   у
адпаведнасці з заканадаўствам;
     стварае   спецыялізаваныя   калекцыі   (інкунабулы,   кірыліца,
беларускія  старадрукі, рускі грамадзянскі друк,  заходнееўрапейскія
выданні  XVI  стагоддзя,  беларусіка, выяўленчыя  і  аўдыёвізуальныя
дакументы і іншыя);
     ажыццяўляе  навуковую апрацоўку дакументаў, стварае  даведачна-
бібліяграфічны апарат на фонды бібліятэкі, раскрывае іх з  дапамогай
электроннага каталога і сістэмы каталогаў на розных носьбітах, баз і
банкаў даных;
     забяспечвае  ў  каардынацыі  з іншымі  бібліятэкамі  Рэспублікі
Беларусь   функцыяніраванне  сістэмы  карпаратыўнай   каталагізацыі,
вядзенне нацыянальнага зводнага электроннага каталога;
     генерыруе ўласныя інфармацыйныя рэсурсы;
     фарміруе  банк  даных  рэспубліканскіх і сусветных  электронных
інфармацыйных рэсурсаў;
     забяспечвае     інфармацыйную    і     праграмную     падтрымку
карпаратыўнага інтэрнет-партала;
     забяспечвае  каардынацыю  дзейнасці бібліятэк  і  інфармацыйных
арганізацый  рэспублікі па фарміраванню і выкарыстанню  нацыянальных
інфармацыйных рэсурсаў;
     арганізоўвае  бібліятэчнае  абслугоўванне  карыстальнікаў  праз
сістэму  чытальных залаў, міжбібліятэчны і міжнародны  абанементы  ў
адпаведнасці з Правіламі карыстання бібліятэкай;
     арганізоўвае  доступ  карыстальнікаў  да  айчынных  і  замежных
інфармацыйных   рэсурсаў  з  дапамогай  сродкаў   тэлекамунікацыйнай
сувязі;
     арганізоўвае  інфармацыйнае  забеспячэнне  дзяржаўных  органаў,
навуковых і іншых арганізацый;
     арганізоўвае  інфармацыйнае забеспячэнне інавацыйнай  дзейнасці
вядучых галін прамысловасці Рэспублікі Беларусь;
     задавальняе  і  фарміруе  сацыякультурныя  патрэбнасці   розных
катэгорый карыстальнікаў;
     забяспечвае  правядзенне  выставачных, культурна-асветніцкіх  і
адукацыйных мерапрыемстваў;
     арганізоўвае  правядзенне  навуковых  даследаванняў  у   галіне
бібліятэказнаўства,       бібліяграфазнаўства,        кнігазнаўства,
інфармацыйных тэхналогій;
     удзельнічае  ў распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўнай  палітыкі  ў
галіне бібліятэчнай справы;
     распрацоўвае і рэалізуе навуковыя і культурныя праекты,  у  тым
ліку  па  стварэнню  адзіных інфармацыйных сетак,  стандартызацыі  ў
галіне бібліятэчнай справы і іншых сумежных галінах;
     ажыццяўляе  выдавецкую  і  паліграфічную  дзейнасць  у   галіне
бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, кнігазнаўства і сумежных навук;
     ажыццяўляе    навукова-метадычнае    забеспячэнне     дзейнасці
бібліятэк  і іншых інфармацыйных устаноў краіны па ўкараненню  новых
інфармацыйных тэхналогій;
     супрацоўнічае  з  Беларускай  бібліятэчнай  асацыяцыяй,  прымае
ўдзел у рабоце міжнародных бібліятэчных арганізацый;
     супрацоўнічае з бібліятэкамі і іншымі арганізацыямі  Рэспублікі
Беларусь   і   замежных   краін   у   арганізацыі   дакументаабмену,
міжбібліятэчнага     абанемента,    міжнароднага    міжбібліятэчнага
абанемента,  кніжных  выставак, сумесных даследаванняў,  двухбаковых
семінараў, нарад экспертаў, стажыровак спецыялістаў і іншых;
     ажыццяўляе  ўзаемадзеянне  з ААН, ЮНЕСКА,  іншымі  міжнароднымі
арганізацыямі;
     выконвае іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
     20.   У   адпаведнасці   з  вызначанымі  функцыямі   бібліятэка
ажыццяўляе  наступные  віды  дзейнасці  згодна  з  Агульнадзяржаўным
класіфікатарам відаў эканамічнай дзейнасці:
     выдавецкая дзейнасць (код 221);
     выданне кніг (код 2211);
     выданне часопісаў і перыядычных публікацый (код 2213);
     выданне гуказапісаў (код 2214);
     паліграфічная дзейнасць і прадастаўленне паслуг у гэтай  галіне
(код 222);
     брашуровачна-пераплётная і аддзелачная дзейнасць (код 2223);
     выраб друкарскіх форм (код 2224);
     іншая паліграфічная дзейнасць (код 2225);
     капіраванне запісаных матэрыялаў (код 223);
     капіраванне гуказапісаў (код 22310);
     капіраванне відэазапісаў (код 2232);
     капіраванне праграмных сродкаў (код 2233);
     устаноўка  і  наладка  электронна-вылічальных  машын  і  іншага
абсталявання для апрацоўкі інфармацыі (код 30029);
     неспецыялізаваны  аптовы гандаль непрадуктовымі  таварамі  (код
51709);
     рознічны  гандаль кнігамі, газетамі, пісьмовымі прыладамі  (код
52470);
     турысцкая дзейнасць (код 6330);
     здача ў наём асабістай нерухомай маёмасці (код 70200);
     пракат спартыўнага інвентару (код 7140);
     дзейнасць, якая звязана з вылічальнай тэхнікай (код 72);
     кансультаванне па апаратных сродках і вылічальнай тэхніцы  (код
721);
     распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансультаванне  ў  гэтай
галiне (код 722);
     апрацоўка даных (код 723);
     дзейнасць, якая звязана з базамі даных (код 724);
     даследаванні  і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і  гуманітарных
навук (код 732);
     рэкламная дзейнасць (код 74400);
     дзейнасць у галіне статыстыкі і сацыялогіі (код 75117);
     міжнародная дзейнасць (код 7521);
     іншая  дзейнасць  для  дарослых  і  іншая  дзейнасць,  якая  не
ўключана ў іншыя групоўкі (код 80424);
     дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў, культуры  і  спорту
(код 92);
     дзейнасць  канцэртных  і  тэатральных  залаў  і  іншых  устаноў
культуры (код 9232);
     дзейнасць іншых аб'ектаў культуры (код 92322);
     іншая дзейнасць у галіне культуры (код 925);
     дзейнасць бібліятэк і архіваў (код 9251);
     дзейнасць музеяў (92521);
     паслугі фільма- і фанатэк (код 92511);
     іншая  дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў, не ўключаная
ў іншыя групоўкі (92720);
     дзейнасць бібліятэк (код 92512);
     дзейнасць архіваў (код 92513);
     фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць (код 93040).
     21.   У   выпадку,  калі  асобныя  віды  дзейнасці   падлягаюць
ліцэнзаванню ў адпаведнасці з заканадаўствам, бібліятэка  мае  права
ажыццяўляць такую дзейнасць пасля атрымання адпаведных ліцэнзій.
                                  
                               ГЛАВА 3
                         МАЁМАСЦЬ БІБЛІЯТЭКІ
                                  
     22.  Маёмасць бібліятэкі складаюць асноўныя сродкі, у тым  ліку
будынак і збудаванні, абсталяванне і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці,
кошт якіх утрымліваецца ў самастойным балансе бібліятэкі.
     Маёмасць   з'яўляецца  рэспубліканскай  уласнасцю  і   належыць
бібліятэцы на правах аператыўнага кіравання.
     23.  Бібліятэка  фінансуецца за кошт  сродкаў  рэспубліканскага
бюджэту.
     Дадатковае  фінансаванне бібліятэкі можа ажыццяўляцца  за  кошт
грашовых  сродкаў фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку замежных,  а
таксама  грашовых  сродкаў, атрыманых ад бязвыплатнай  (спонсарскай)
дапамогі,   аказання   платных  паслуг  і  іншай   прадпрымальніцкай
дзейнасці, якая неабходна для выканання мэт, прадугледжаных дадзеным
Статутам,  адпавядае гэтым мэтам і прадмету дзейнасці  некамерцыйных
арганізацый, і з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
     Памер  грашовых  сродкаў, што паступаюць  з  дадатковых  крыніц
фінансавання, не абмяжоўваецца. Дадзеныя грашовыя сродкі  не  могуць
быць  зняты  з выкарыстання на канец бюджэтнага года, не  ўлічваюцца
пры  вызначэнні  аб'ёмаў бюджэтнага фінансавання на наступны  год  і
павінны накіроўвацца на ажыццяўленне статутнай дзейнасці бібліятэкі.
     24.  Бібліятэка  можа  ажыццяўляць  дзейнасць,  якая  прыносіць
даход.  Атрыманыя  ад такой дзейнасці даходы і набытая  за  іх  кошт
маёмасць   паступаюць  у  самастойнае  распараджэнне  бібліятэкі   і
выкарыстоўваюцца ва ўстаноўленым парадку.
     25.  Бібліятэка  можа  адчужаць ці  іншым  чынам  распараджацца
замацаванай  за  ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай  за  кошт  сродкаў,
выдзеленых ёй па каштарысу, у адпаведнасці з заканадаўствам.
     26.  Бібліятэка  не  выступае гарантам  або  паручыцелем  перад
банкамі  - крэдыторамі юрыдычных асоб недзяржаўных форм уласнасці  і
фізічных асоб па выкананню гэтымі асобамі сваіх абавязацельстваў  па
вяртанню  атрыманых  сродкаў,  акрамя  крэдытаў,  што  выдаюцца   на
будаўніцтва    жылых    памяшканняў   у    памеры,    прадугледжаным
заканадаўствам.
                                  
                               ГЛАВА 4
                       КІРАЎНІЦТВА БІБЛІЯТЭКАЙ
                                  
     27.   Кіраўніцтва  дзейнасцю  бібліятэкі  ажыццяўляе  дырэктар.
Дырэктар  назначаецца  на  пасаду  і  вызваляецца  ад  яе  Міністрам
культуры. З дырэктарам бібліятэкі заключаецца кантракт.
     28. Дырэктар бібліятэкі:
     арганізуе  работу  бібліятэкі  і  нясе  поўную  адказнасць   за
выкананне   пастаўленых  перад  ёю  задач   і   планавых   заданняў,
узначальвае вучоны савет бібліятэкі;
     забяспечвае    стварэнне   ўмоў   для   зберажэння    маёмасці,
эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў бібліятэкі для вырашэння вытворчых
задач і сацыяльнага развіцця калектыву;
     прымае  на работу і звальняе з работы работнікаў у адпаведнасці
з заканадаўствам;
     вызначае  колькасць,  зацвярджае  структуру  і  штатны  расклад
работнікаў бібліятэкі ў межах фонду аплаты працы;
     зацвярджае склад вучонага савета бібліятэкі, саветаў і  камісій
пры намесніках дырэктара, вызначае парадак і напрамкі іх дзейнасці;
     выдае  загады і распараджэнні, абавязковыя для ўсіх  работнікаў
бібліятэкі;
     распараджаецца фінансавымі і матэрыяльнымі сродкамі  бібліятэкі
ў адпаведнасці з заканадаўствам;
     забяспечвае падачу справаздачы органам дзяржаўнай статыстыкі  ў
адпаведнасці з заканадаўствам;
     дзейнічае  ад  імя  бібліятэкі, прадстаўляе яе  ў  арганізацыях
Рэспублікі Беларусь і за яе межамі;
     заключае дагаворы ад імя бібліятэкі;
     адкрывае ў банках разліковы, валютны і іншыя рахункі;
     прымяняе  да работнікаў бібліятэкі меры заахвочвання і накладае
дысцыплінарныя спагнанні ў адпаведнасці з заканадаўствам;
     прымае   меры,   накіраваныя  на  развіццё  і   ўдасканальванне
матэрыяльна-тэхнічнай   базы  бібліятэкі,  комплексу   інфармацыйна-
тэхналагічных   сістэм,  выкананне  правілаў   тэхнікі   бяспекі   і
супрацьпажарных мерапрыемстваў;
     рэгулярна  (не  менш  чым адзін раз у год)  трымае  справаздачу
перад  Міністэрствам культуры, а таксама прадстаўляе яму  неабходную
інфармацыю аб дзейнасці бібліятэкі;
     нясе   адказнасць   за  вынікі  работы  бібліятэкі,   выкананне
патрабаванняў    дадзенага    Статута,    абавязацельстваў     перад
Міністэрствам культуры і працоўным калектывам;
     хадайнічае   аб  прыёме  бібліятэкі  і  ўдзеле  яе   ў   рабоце
міжнародных бібліятэчных арганізацый;
     размяркоўвае абавязкі паміж намеснікамі дырэктара.
     29. Калегіяльныя органы кіравання:
     дырэкцыя,   якая  дзейнічае  пры  дырэктары  для   аператыўнага
кіравання бібліятэкай і арганізацыі яе работы;
     вучоны  савет,  які дзейнічае пры дырэктары  для  вызначэння  і
каардынацыі асноўных напрамкаў навуковай дзейнасці бібліятэкі;
     саветы  і  камісіі  пры  намесніках  дырэктара  бібліятэкі   па
асноўных напрамках дзейнасці, якія яны курыруюць.
                                  
                               ГЛАВА 5
                        РАБОТНІКІ БІБЛІЯТЭКІ
                                  
     30.  Працоўныя  адносіны  з работнікамі  бібліятэкі,  уключаючы
пытаннi  найму і звальнення, рэжыму працы і адпачынку,  умоў  працы,
гарантый   і   кампенсацый,  рэгулююцца  праз   працоўныя   дагаворы
(кантракты) у адпаведнасці з заканадаўствам.
     31. Работнікі бібліятэкі вырашаюць:
     пытанні   заключэння  з  наймальнікам  калектыўнага   дагавора,
разглядаюць   яго   праект  і  ўпаўнаважваюць  свайго   прадстаўніка
падпісаць яго ад імя работнікаў бібліятэкі;
     іншыя  пытанні  самакіравання  работнікаў  бібліятэкі  ў  межах
сваёй кампетэнцыі, устаноўленай заканадаўствам і дадзеным Статутам.
                                  
                               ГЛАВА 6
                РЭАРГАНІЗАЦЫЯ I ЛІКВІДАЦЫЯ БІБЛІЯТЭКІ
                                  
     32. Бібліятэка не можа быць перапрафілявана.
     33.  Рэарганізацыя  і  ліквідацыя  бібліятэкі  ажыццяўляюцца  ў
адпаведнасці з заканадаўствам.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России