ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 августа 2006 г. №1030 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку прысваення прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi статусу "акадэмiчны", перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення iх гэтага статусу"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      11 жніўня 2006 г. № 1030

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ПРЫСВАЕННЯ
ПРАФЕСІЙНЫМ КАЛЕКТЫВАМ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ СТАТУСУ
«АКАДЭМІЧНЫ», ПЕРЫЯДЫЧНАГА ПАЦВЯРДЖЭННЯ І ПАЗБАЎЛЕННЯ
ІХ ГЭТАГА СТАТУСУ

     У  адпаведнасці з артыкулам 33 Закона Рэспублікі Беларусь ад  4
чэрвеня  1991  года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»  у  рэдакцыі
Закона  Рэспублікі  Беларусь ад 18 мая  2004  года  Савет  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Зацвердзiць  прыкладзенае Палажэнне аб  парадку  прысваення
прафесiйным  калектывам  мастацкай творчасцi  статусу  «акадэмічны»,
перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу.
     2.  Дадзеная  пастанова  ўступае ў сілу  з  дня  яе  афіцыйнага
апублікавання.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 11.08.2006 № 1030

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку прысваення прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi
статусу «акадэмічны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх
гэтага статусу

     1.  Дадзенае  Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы
Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004  года
(Ведамасці  Вярхоўнага  Савета  Беларускай  ССР,  1991  г.,  №   20,
арт.  291;  Национальный реестр правовых актов Республики  Беларусь,
2004  г.,  №  87,  2/1031),  вызначае  парадак  і  ўмовы  прысваення
прафесiйным  калектывам  мастацкай творчасцi  статусу  «акадэмічны»,
перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу, а таксама
асаблівасці  прававога  становішча прафесійных  калектываў  з  такім
статусам.
     2.  Статус  «акадэмічны»  прысвойваецца прафесійным  калектывам
мастацкай  творчасцi  (далей  - прафесійны  калектыў),  якiя  ўнеслі
значны ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва.
     3.  Статус  «акадэмічны» прысвойваецца прафесiйным  калектывам,
якiя адпавядаюць наступным патрабаванням:
     ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш як 15 гадоў;
     праводзяць актыўную гастрольна-канцэртную дзейнасць у краiне  і
за  яе межамi (не менш як 40 спектакляў, канцэртаў і іншых публічных
паказаў, тэатральна-відовішчных мерапрыемстваў у год);
     іх   творчая   дзейнасць  за  апошнія  пяць   гадоў   адзначана
ўзнагародамі  на рэспублiканскiх і мiжнародных фестывалях  (аглядах,
конкурсах);
     маюць  у  сваім  складзе не менш за 5 творчых работнікаў,  якія
ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у  галіне
культуры  і  мастацтва або з’яўляюцца лаўрэатамі  Дзяржаўнай  прэміі
Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў адпаведнай галіне.
     4.  Для  разгляду пытання аб прысваенні прафесійным  калектывам
статусу  «акадэмічны» ў Міністэрства культуры падаецца  хадайніцтва,
да якога прыкладаюцца:
     выпіска  з  пратакола  агульнага сходу работнікаў  прафесійнага
калектыву;
     характарыстыка    творча-вытворчай    дзейнасці    прафесiйнага
калектыву;
     хадайніцтвы  аблвыканкомаў, Мінскага  гарвыканкома,  адпаведных
творчых саюзаў i аб'яднанняў.
     Міністэрства  культуры мае права запатрабаваць  у  прафесійнага
калектыву  прадставіць  дыпломы  (пры  іх  наяўнасці)  аб  удзеле  ў
міжнародных  і  рэспубліканскіх  конкурсах,  іншыя  дакументы,  якія
пацвярджаюць  выкананне  патрабаванняў,  неабходных  для  прысваення
статусу «акадэмічны».
     5.   Рашэнне  аб  прысваеннi  прафесiйным  калектывам   статусу
«акадэмічны»  прымаецца  Саветам Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  па
прадстаўленню калегіі Мiнiстэрства культуры.
     6.    Пасля    прысваення   прафесiйнаму   калектыву    статусу
«акадэмічны»  ў  яго  найменне ў месячны тэрмін уносяцца  адпаведныя
змяненні.
     7.  Прафесійныя калектывы, якім прысвоены статус  «акадэмічны»,
пацвярджаюць  яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага яны  падаюць  у
Міністэрства  культуры  дакументы, названыя  ў  пункце  4  дадзенага
Палажэння.
     8.  Пытанне  аб пацвярджэнні статусу «акадэмічны»  разглядаецца
на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры.
     У выпадку, калі прафесійны калектыў:
     адпавядае  патрабаванням, прадугледжаным у дадзеным  Палажэнні,
калегія  Міністэрства  культуры прымае рашэнне  аб  пацвярджэнні  ім
статусу  «акадэмічны». Гэта рашэнне ўзгадняецца з Саветам  Міністраў
Рэспублікі Беларусь;
     не   адпавядае  патрабаванням,  вызначаным  гэтым   Палажэннем,
Міністэрства  культуры ва ўстаноўленым парадку  накіроўвае  ў  Савет
Міністраў  Рэспублікі  Беларусь прапанову аб  пазбаўленні  дадзенага
прафесійнага калектыву статусу «акадэмічны».
     Рашэнне   аб   пазбаўленні   прафесійнага   калектыву   статусу
«акадэмічны» прымаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
     9.    Пасля   пазбаўлення   прафесiйнага   калектыву    статусу
«акадэмічны»  ў  яго  найменне ў месячны тэрмін уносяцца  адпаведныя
змяненні.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России