ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 августа 2006 г. №998 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       3 жніўня 2006 г. № 998

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ РАБОТЫ
НАВЕДВАЛЬНІКАЎ МУЗЕЯЎ З МУЗЕЙНЫМІ ПРАДМЕТАМІ І (АБО)
МУЗЕЙНЫМІ КАЛЕКЦЫЯМІ

     У  адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад  12
снежня  2005 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі  Беларусь»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.   Зацвердзіць  прыкладзенае  Палажэнне  аб  парадку   работы
наведвальнікаў  музеяў  з  музейнымі прадметамі  і  (або)  музейнымі
калекцыямі.
     2.  Дадзеная  пастанова ўступае ў сілу праз 10  дзён  пасля  яе
афіцыйнага апублікавання.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 03.08.2006 № 998

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і
(або) музейнымі калекцыямі

     1.  Дадзенае  Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб  музеях  і  Музейным
фондзе  Рэспублікі  Беларусь» (Национальный  реестр  правовых  актов
Республики Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167) і ўстанаўлівае  парадак
доступу  да музейных фондаў, работы з музейнымі прадметамі  і  (або)
музейнымі калекцыямі.
     2.   Дадзенае   Палажэнне  з’яўляецца  абавязковым   для   ўсіх
дзяржаўных  музеяў, а таксама для прыватных музеяў  у  дачыненні  да
музейных  прадметаў і (або) музейных калекцый, уключаных  у  Музейны
фонд  Рэспублікі  Беларусь, а таксама распаўсюджваецца  на  музейныя
прадметы  і  (або)  музейныя  калекцыі  прыватных  музеяў,  якія  не
ўключаны  ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, у выпадку,  калі  іншы
парадак не ўстаноўлены ўласнікам музея.
     3.  Музейныя  прадметы  і  (або) музейныя  калекцыі  з’яўляюцца
даступнымі  для візуальнага агляду наведвальнікаў музеяў  падчас  іх
наведвання музейных экспазіцый і выставак.
     4.  Дакладная  інфармацыя аб усіх музейных  прадметах  і  (або)
музейных  калекцыях,  уключаных у Музейны фонд Рэспублікі  Беларусь,
рэгіструецца  ў  Дзяржаўным  каталогу  Музейнага  фонду   Рэспублікі
Беларусь і з’яўляецца даступнай для наведвальнікаў музеяў у парадку,
устаноўленым Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.
     5.  Работа наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і (або)
музейнымі  калекцыямі,  што  знаходзяцца  ў  фондасховішчах  музеяў,
ажыццяўляецца  на  падставе  пісьмовай  заявы,  у  якой   указваецца
дакладная  і  аргументаваная  мэта  работы,  і  пісьмовага   дазволу
кіраўніка музея.
     6.  Пры  наяўнасці  страхавых  копій  любых  існуючых  фарматаў
музейных  прадметаў, якія ўяўляюць аўтэнтычныя формы пісьменнасці  і
выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні,
фотадакументы,  графіка  і іншыя), у мэтах іх  найлепшага  захавання
дадзеныя  музейныя  прадметы  з  фондасховішчаў  музеяў  для  работы
наведвальнікам музеяў не выдаюцца. Наведвальнікі музеяў  карыстаюцца
іх страхавымі копіямі.
     7.  Музей  арганізуе работу наведвальнікаў музеяў  з  музейнымі
прадметамі  і  (або)  музейнымі калекцыямі ў  асобных  ці  службовых
памяшканнях і ў прысутнасці музейнага работніка.
     Работа  наведвальнікаў музеяў з музейнымі  прадметамі  і  (або)
музейнымі  калекцыямі  ў фондасховішчах музеяў  не  дапускаецца,  за
выключэннем  выпадкаў, калі музейныя прадметы маюць  вялікія  памеры
(скульптура, транспартныя сродкі, побытавыя рэчы і іншыя).
     8.  У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў і (або)
музейных калекцый і выключэння магчымых негатыўных уздзеянняў на  іх
доступ   да   работы  з  музейнымі  прадметамі  і  (або)   музейнымі
калекцыямі,  якія  знаходзяцца ў фондасховішчах  музеяў,  можа  быць
абмежаваны, калі:
     8.1.   музейны   прадмет  і  (або)  музейная   калекцыя   маюць
нездавальняючы стан захаванасці;
     8.2.  адкрыты  доступ да музейнага прадмета  і  (або)  музейнай
калекцыі пагражае іх захаванасці;
     8.3.  музейны  прадмет і (або) музейная калекцыя знаходзяцца  ў
працэсе кансервацыі ці рэстаўрацыі;
     8.4.  музейны  прадмет і (або) музейная калекцыя знаходзяцца  ў
працэсе  тэхнічнага  афармлення,  навуковых  даследаванняў  музейных
работнікаў;
     8.5.  музейны  прадмет  і  (або) музейная  калекцыя  з’яўляюцца
асабліва  каштоўнымі формамі пісьменнасці або выяўленчага  мастацтва
(дакументы,   рукапісы,   старадрукаваныя  выданні,   фотадакументы,
графіка і іншыя) і не маюць страхавых копій;
     8.6.  музейныя  прадметы і (або) музейныя калекцыі  знаходзяцца
на   спецыяльным  уліку,  парадак  якога  вызначаецца  Міністэрствам
культуры;
     8.7.  музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі маюць  статус
гісторыка-культурных  каштоўнасцей  і  ўключаны  ў  Дзяржаўны   спіс
гісторыка-культурнах каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
     9.  Доступ  да  інфармацыі,  якая  змяшчаецца  ў  друкаваных  і
электронных каталогах музеяў, за выключэннем інфармацыі ў дакументах
спецыяльнага  ўліку, а таксама інфармацыі аб асобах,  якія  здалі  ў
музей  музейныя  прадметы  і  (або)  музейныя  калекцыі,  з’яўляецца
адкрытым.
     10.     Інфармацыя    аб    паходжанні,    кошце,     дакладным
месцазнаходжанні  музейных  прадметаў  і  (або)  музейных  калекцый,
зафіксаваная ва ўліковай дакументацыі музея, з’яўляецца службовай  і
доступ да яе абмежаваны.
     11.  Наведвальнікі  музеяў, якія атрымалі  доступ  да  музейных
прадметаў  і  (або)  музейных калекцый, абавязаны зарэгістравацца  ў
спецыяльным журнале рэгістрацыі наведвальнікаў музея і азнаёміцца  з
правіламі  работы  наведвальнікаў музеяў з  музейнымі  прадметамі  і
(або) музейнымі калекцыямі.
     12.  Унутрымузейныя  правілы  работы  наведвальнікаў  музеяў  з
музейнымі   прадметамі   і   (або)   музейнымі   калекцыямі,    якія
зацвярджаюцца  кіраўніком  музея і размяшчаюцца  ў  даступным  месцы
(інфармацыйным  стэндзе  ці  табло),  рапрацоўваюцца   на   падставе
дадзенага Палажэння.
     13.   Публікацыя  выяў  музейных  прадметаў  і  (або)  музейных
калекцый  і  выкарыстанне інфармацыі аб іх  ажыццяўляюцца  толькі  з
дазволу музея.
     Выраб  выяўленчай,  друкаванай, сувенірнай і іншай  тыражаванай
прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем
выяў  музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, будынкаў музеяў,
аб’ектаў,   размешчаных  на  тэрыторыях  музеяў,  у   тым   ліку   з
выкарыстаннем  іх  найменняў  і сімволікі,  ажыццяўляюцца  толькі  з
дазволу музеяў.
     14.  Наведвальнікі музеяў, якія дапусцілі пашкоджанне ці страту
музейных    прадметаў    і   (або)   музейных    калекцый,    нясуць
адміністрацыйную, крымінальную і іншую адказнасць у  адпаведнасці  з
заканадаўствам.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России